Przejdź do treści
Moja Matura

Maj 2020 · Formuła 2015

Język białoruski 2020 — poziom podstawowy — Formuła 2015

Pracuj we własnym tempie. Sprawdź oficjalne odpowiedzi i dostępne objaśnienia. Wyjaśnienia pozostające w opracowaniu są oznaczone przy zadaniach.

Zadania / części
10
Punkty na stronie
50
Poziom
Podstawowy

Zachowany status źródłowy: ten arkusz nie ma jeszcze zatwierdzenia redakcyjnego całego zestawu. Dostępne odpowiedzi i opracowania pozostają oznaczone przy zadaniach.

Pracuj z arkuszem

Zadania, odpowiedzi i opracowania

Zadanie 1

1 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Сяргей Харэўскі — «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 1–5

Сяргей Харэўскі
Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць

Сёння свет, поўны пярэчанняў паміж інфармацыйным багаццем і дэфіцытам ведаў, уяўляе сабой інфармацыйна-псіхалагічную пагрозу для назапашвання асабовых кампетэнцый. Музей […] быў і застаецца ўнікальным вынікам узаемадзеяння культуры і розуму чалавека. […] Сучасны музей – не толькі большае ці меншае сховішча артэфактаў, як антыкварная крама. Музей павінен узрушваць і змушаць да мыслення, як гэта, напрыклад, зроблена ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме. Там наведвальнік не проста знаёміцца з імёнамі і творчасцю найбольш значных творцаў найноўшага часу, ад Пікаса і Маціса да Мандрыяна і Дзюшана, але – з тымі, хто мысліў катэгорыямі будучыні, сацыяльнага прагрэсу і гуманізму. […] Там няма афіцыёзнага акадэмізму ці камерцыйнай салоннасці.

Экспазіцыя ўкладзеная так, што ты міжволі кожны крок робіш толькі наперад, усведамляючы, якія выклікі свету непакоілі, трывожылі ці абуралі мастакоў. […]

Сучаснага наведвальніка музея можна назваць «новым культурным спажыўцом», арыентаваным не толькі на атрыманне канстатуючай дыдактычнай інфармацыі асветнага кшталту, але і на атрыманне задавальнення. Музей трансфармуецца, пераўтвараецца ў інстытут унутрыкультурнай рэфлексіі, пашыраючы жыццёвыя гарызонты наведвальніка. У гэтым сэнсе для мяне надзвычай важным быў досвед Туніса. У адрозненне ад многіх музеяў нашай часткі свету, там экспануецца толькі (!) аўтэнтыка. На Віле Себасцьяна ў Хамамэце, пабудаванай паводле праекту славутага амерыканскага архітэктара Ф. Л. Райта, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема, можна ўбачыць сапраўдныя асабістыя рэчы […] нямецкага генерала Рамэля, Уінстана Чэрчыля, які пачаў тут пісаць свае мемуары, брытанскага караля Георга IV. Цяпер тут мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя пабытовыя рэчы колішніх гасцей, якія можна проста памацаць. […]

Гуманітарныя веды, нараджаючы вобраз, метафару, сімвал, робяць магчымым вычуць сэнсы, схаваныя часам ад рацыянальнага ўсведамлення. Вынікам становіцца якасная змена асобы: самаідэнтыфікацыя, здабыццё новага вопыту, зразуменне гісторыка-культурнай спадчыны як часткі свайго духоўнага жыцця. Але толькі пры ўмове несупыннага паўтору гэтага наратыву, беспасрэднага нашага ўдзелу ў музейных практыках. У гэтым сэнсе музеі нагадваюць храмы: калі ты туды не ходзіш рэгулярна, то тваё пачуццё буцвее і гасне, жаданне вычуваць сэнсы слабее, а ўласна вычуванне сэнсаў глухне. Музеі і галерэі мусяць быць непарыўна прывязаныя да цэнтраў грамадскага жыцця. Яны павінны быць у крокавай даступнасці ў самых цэнтрах гарадоў.

Паводле: С. Харэўскі, «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць». Тэкст захаваны ў раней вылучаным TXT аркуша CKE.

Ці можна знайсці ў першым абзацы адказы на тры пытанні пра падабенства музея і храма, рэальны і віртуальны музей ды ролю музея?

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

1. НЕ; 2. НЕ; 3. ТАК.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 1, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Падабенства музея і храма раскрываецца толькі ў апошнім абзацы, таму адказу на першае пытанне ў першым абзацы няма.

  2. Krok 2

    Першы абзац не параўноўвае рэальны музей з віртуальным, таму другое пытанне таксама атрымлівае адказ НЕ.

  3. Krok 3

    Роля музея названа непасрэдна: ён павінен узрушваць, прымушаць думаць і знаёміць з ідэямі творцаў, таму трэці адказ — ТАК.

Nie odpowiadaj na podstawie całego artykułu. Polecenie ogranicza wyszukiwanie informacji wyłącznie do pierwszego akapitu, dlatego wzmianka o świątyni z końca tekstu nie zmienia odpowiedzi.

Punktowanie i źródło

1 pkt za trzy poprawne odpowiedzi; odpowiedź niepełna lub błędna — 0 pkt.

Strona arkusza: 3 · Strona zasad oceniania: 2

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 2

1 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Сяргей Харэўскі — «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 1–5

Сяргей Харэўскі
Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць

Сёння свет, поўны пярэчанняў паміж інфармацыйным багаццем і дэфіцытам ведаў, уяўляе сабой інфармацыйна-псіхалагічную пагрозу для назапашвання асабовых кампетэнцый. Музей […] быў і застаецца ўнікальным вынікам узаемадзеяння культуры і розуму чалавека. […] Сучасны музей – не толькі большае ці меншае сховішча артэфактаў, як антыкварная крама. Музей павінен узрушваць і змушаць да мыслення, як гэта, напрыклад, зроблена ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме. Там наведвальнік не проста знаёміцца з імёнамі і творчасцю найбольш значных творцаў найноўшага часу, ад Пікаса і Маціса да Мандрыяна і Дзюшана, але – з тымі, хто мысліў катэгорыямі будучыні, сацыяльнага прагрэсу і гуманізму. […] Там няма афіцыёзнага акадэмізму ці камерцыйнай салоннасці.

Экспазіцыя ўкладзеная так, што ты міжволі кожны крок робіш толькі наперад, усведамляючы, якія выклікі свету непакоілі, трывожылі ці абуралі мастакоў. […]

Сучаснага наведвальніка музея можна назваць «новым культурным спажыўцом», арыентаваным не толькі на атрыманне канстатуючай дыдактычнай інфармацыі асветнага кшталту, але і на атрыманне задавальнення. Музей трансфармуецца, пераўтвараецца ў інстытут унутрыкультурнай рэфлексіі, пашыраючы жыццёвыя гарызонты наведвальніка. У гэтым сэнсе для мяне надзвычай важным быў досвед Туніса. У адрозненне ад многіх музеяў нашай часткі свету, там экспануецца толькі (!) аўтэнтыка. На Віле Себасцьяна ў Хамамэце, пабудаванай паводле праекту славутага амерыканскага архітэктара Ф. Л. Райта, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема, можна ўбачыць сапраўдныя асабістыя рэчы […] нямецкага генерала Рамэля, Уінстана Чэрчыля, які пачаў тут пісаць свае мемуары, брытанскага караля Георга IV. Цяпер тут мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя пабытовыя рэчы колішніх гасцей, якія можна проста памацаць. […]

Гуманітарныя веды, нараджаючы вобраз, метафару, сімвал, робяць магчымым вычуць сэнсы, схаваныя часам ад рацыянальнага ўсведамлення. Вынікам становіцца якасная змена асобы: самаідэнтыфікацыя, здабыццё новага вопыту, зразуменне гісторыка-культурнай спадчыны як часткі свайго духоўнага жыцця. Але толькі пры ўмове несупыннага паўтору гэтага наратыву, беспасрэднага нашага ўдзелу ў музейных практыках. У гэтым сэнсе музеі нагадваюць храмы: калі ты туды не ходзіш рэгулярна, то тваё пачуццё буцвее і гасне, жаданне вычуваць сэнсы слабее, а ўласна вычуванне сэнсаў глухне. Музеі і галерэі мусяць быць непарыўна прывязаныя да цэнтраў грамадскага жыцця. Яны павінны быць у крокавай даступнасці ў самых цэнтрах гарадоў.

Паводле: С. Харэўскі, «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць». Тэкст захаваны ў раней вылучаным TXT аркуша CKE.

Працытуй з трэцяга абзаца адзін сказ з меркаваннем і адзін сказ з фактам.

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

Меркаванне: «У гэтым сэнсе для мяне надзвычай важным быў досвед Туніса». Факт: «У адрозненне ад многіх музеяў нашай часткі свету, там экспануецца толькі (!) аўтэнтыка».

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 2, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Sformułowanie «для мяне надзвычай важным» ujawnia osobistą ocenę autora, więc jest opinią, a nie weryfikowalnym opisem.

  2. Krok 2

    Zdanie o wystawianiu wyłącznie autentycznych obiektów informuje o stanie ekspozycji, dlatego klucz traktuje je jako fakt.

  3. Krok 3

    Przepisz po jednym pełnym zdaniu z trzeciego akapitu i przypisz je do właściwej kategorii; oba elementy są wymagane do punktu.

Nie zamieniaj kolejności i nie podawaj dwóch zdań oceniających. Wykrzyknik przy słowie «толькі» nie odbiera drugiemu zdaniu funkcji informacyjnej w przyjętym kluczu.

Punktowanie i źródło

1 pkt za poprawny przykład opinii i faktu; brak jednego elementu — 0 pkt.

Strona arkusza: 3 · Strona zasad oceniania: 2

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 3

1 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Сяргей Харэўскі — «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 1–5

Сяргей Харэўскі
Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць

Сёння свет, поўны пярэчанняў паміж інфармацыйным багаццем і дэфіцытам ведаў, уяўляе сабой інфармацыйна-псіхалагічную пагрозу для назапашвання асабовых кампетэнцый. Музей […] быў і застаецца ўнікальным вынікам узаемадзеяння культуры і розуму чалавека. […] Сучасны музей – не толькі большае ці меншае сховішча артэфактаў, як антыкварная крама. Музей павінен узрушваць і змушаць да мыслення, як гэта, напрыклад, зроблена ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме. Там наведвальнік не проста знаёміцца з імёнамі і творчасцю найбольш значных творцаў найноўшага часу, ад Пікаса і Маціса да Мандрыяна і Дзюшана, але – з тымі, хто мысліў катэгорыямі будучыні, сацыяльнага прагрэсу і гуманізму. […] Там няма афіцыёзнага акадэмізму ці камерцыйнай салоннасці.

Экспазіцыя ўкладзеная так, што ты міжволі кожны крок робіш толькі наперад, усведамляючы, якія выклікі свету непакоілі, трывожылі ці абуралі мастакоў. […]

Сучаснага наведвальніка музея можна назваць «новым культурным спажыўцом», арыентаваным не толькі на атрыманне канстатуючай дыдактычнай інфармацыі асветнага кшталту, але і на атрыманне задавальнення. Музей трансфармуецца, пераўтвараецца ў інстытут унутрыкультурнай рэфлексіі, пашыраючы жыццёвыя гарызонты наведвальніка. У гэтым сэнсе для мяне надзвычай важным быў досвед Туніса. У адрозненне ад многіх музеяў нашай часткі свету, там экспануецца толькі (!) аўтэнтыка. На Віле Себасцьяна ў Хамамэце, пабудаванай паводле праекту славутага амерыканскага архітэктара Ф. Л. Райта, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема, можна ўбачыць сапраўдныя асабістыя рэчы […] нямецкага генерала Рамэля, Уінстана Чэрчыля, які пачаў тут пісаць свае мемуары, брытанскага караля Георга IV. Цяпер тут мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя пабытовыя рэчы колішніх гасцей, якія можна проста памацаць. […]

Гуманітарныя веды, нараджаючы вобраз, метафару, сімвал, робяць магчымым вычуць сэнсы, схаваныя часам ад рацыянальнага ўсведамлення. Вынікам становіцца якасная змена асобы: самаідэнтыфікацыя, здабыццё новага вопыту, зразуменне гісторыка-культурнай спадчыны як часткі свайго духоўнага жыцця. Але толькі пры ўмове несупыннага паўтору гэтага наратыву, беспасрэднага нашага ўдзелу ў музейных практыках. У гэтым сэнсе музеі нагадваюць храмы: калі ты туды не ходзіш рэгулярна, то тваё пачуццё буцвее і гасне, жаданне вычуваць сэнсы слабее, а ўласна вычуванне сэнсаў глухне. Музеі і галерэі мусяць быць непарыўна прывязаныя да цэнтраў грамадскага жыцця. Яны павінны быць у крокавай даступнасці ў самых цэнтрах гарадоў.

Паводле: С. Харэўскі, «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць». Тэкст захаваны ў раней вылучаным TXT аркуша CKE.

Вызнач, якое слоўнікавае значэнне мае слова «гарызонты» ў трэцім абзацы.

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

2 — пераноснае значэнне: кола дзеянняў і магчымасцей.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 3, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    W tekście muzeum «пашырае жыццёвыя гарызонты наведвальніка», więc nie chodzi o linię styku nieba z ziemią ani poziom wody.

  2. Krok 2

    Liczba mnoga i przymiotnik «жыццёвыя» wskazują na metaforyczny zakres doświadczeń, działań i możliwości człowieka.

  3. Krok 3

    Z czterech definicji wybierz numer 2; pozostałe trzy odnoszą się do znaczeń geograficznych lub geologicznych.

Nie wybieraj pierwszego, najbardziej znanego znaczenia słowa. Odpowiedź ustala się z połączenia «жыццёвыя гарызонты», a nie z samego hasła słownikowego.

Punktowanie i źródło

1 pkt za wskazanie znaczenia 2; odpowiedź błędna lub brak odpowiedzi — 0 pkt.

Strona arkusza: 3 · Strona zasad oceniania: 2

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 4

1 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Сяргей Харэўскі — «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 1–5

Сяргей Харэўскі
Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць

Сёння свет, поўны пярэчанняў паміж інфармацыйным багаццем і дэфіцытам ведаў, уяўляе сабой інфармацыйна-псіхалагічную пагрозу для назапашвання асабовых кампетэнцый. Музей […] быў і застаецца ўнікальным вынікам узаемадзеяння культуры і розуму чалавека. […] Сучасны музей – не толькі большае ці меншае сховішча артэфактаў, як антыкварная крама. Музей павінен узрушваць і змушаць да мыслення, як гэта, напрыклад, зроблена ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме. Там наведвальнік не проста знаёміцца з імёнамі і творчасцю найбольш значных творцаў найноўшага часу, ад Пікаса і Маціса да Мандрыяна і Дзюшана, але – з тымі, хто мысліў катэгорыямі будучыні, сацыяльнага прагрэсу і гуманізму. […] Там няма афіцыёзнага акадэмізму ці камерцыйнай салоннасці.

Экспазіцыя ўкладзеная так, што ты міжволі кожны крок робіш толькі наперад, усведамляючы, якія выклікі свету непакоілі, трывожылі ці абуралі мастакоў. […]

Сучаснага наведвальніка музея можна назваць «новым культурным спажыўцом», арыентаваным не толькі на атрыманне канстатуючай дыдактычнай інфармацыі асветнага кшталту, але і на атрыманне задавальнення. Музей трансфармуецца, пераўтвараецца ў інстытут унутрыкультурнай рэфлексіі, пашыраючы жыццёвыя гарызонты наведвальніка. У гэтым сэнсе для мяне надзвычай важным быў досвед Туніса. У адрозненне ад многіх музеяў нашай часткі свету, там экспануецца толькі (!) аўтэнтыка. На Віле Себасцьяна ў Хамамэце, пабудаванай паводле праекту славутага амерыканскага архітэктара Ф. Л. Райта, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема, можна ўбачыць сапраўдныя асабістыя рэчы […] нямецкага генерала Рамэля, Уінстана Чэрчыля, які пачаў тут пісаць свае мемуары, брытанскага караля Георга IV. Цяпер тут мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя пабытовыя рэчы колішніх гасцей, якія можна проста памацаць. […]

Гуманітарныя веды, нараджаючы вобраз, метафару, сімвал, робяць магчымым вычуць сэнсы, схаваныя часам ад рацыянальнага ўсведамлення. Вынікам становіцца якасная змена асобы: самаідэнтыфікацыя, здабыццё новага вопыту, зразуменне гісторыка-культурнай спадчыны як часткі свайго духоўнага жыцця. Але толькі пры ўмове несупыннага паўтору гэтага наратыву, беспасрэднага нашага ўдзелу ў музейных практыках. У гэтым сэнсе музеі нагадваюць храмы: калі ты туды не ходзіш рэгулярна, то тваё пачуццё буцвее і гасне, жаданне вычуваць сэнсы слабее, а ўласна вычуванне сэнсаў глухне. Музеі і галерэі мусяць быць непарыўна прывязаныя да цэнтраў грамадскага жыцця. Яны павінны быць у крокавай даступнасці ў самых цэнтрах гарадоў.

Паводле: С. Харэўскі, «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць». Тэкст захаваны ў раней вылучаным TXT аркуша CKE.

Падбяры антонімы да слоў «сучасны» і «прагрэс».

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

сучасны — старажытны; прагрэс — рэгрэс.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 4, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    «Сучасны» oznacza współczesny, dlatego przeciwstawiamy mu «старажытны» — dawny lub starożytny.

  2. Krok 2

    «Прагрэс» oznacza rozwój, a jego przeciwieństwem jest «рэгрэс», czyli cofanie się.

  3. Krok 3

    Zapisz oba antonimy po białorusku i zachowaj części mowy: przymiotnik do przymiotnika oraz rzeczownik do rzeczownika.

Nie podawaj polskich odpowiedników ani luźnych skojarzeń. Jeden poprawny antonim nie wystarcza, ponieważ punkt przyznaje się za kompletną parę odpowiedzi.

Punktowanie i źródło

1 pkt za oba poprawne antonimy; odpowiedź niepełna lub błędna — 0 pkt.

Strona arkusza: 3 · Strona zasad oceniania: 3

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 5

2 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Сяргей Харэўскі — «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 1–5

Сяргей Харэўскі
Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць

Сёння свет, поўны пярэчанняў паміж інфармацыйным багаццем і дэфіцытам ведаў, уяўляе сабой інфармацыйна-псіхалагічную пагрозу для назапашвання асабовых кампетэнцый. Музей […] быў і застаецца ўнікальным вынікам узаемадзеяння культуры і розуму чалавека. […] Сучасны музей – не толькі большае ці меншае сховішча артэфактаў, як антыкварная крама. Музей павінен узрушваць і змушаць да мыслення, як гэта, напрыклад, зроблена ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме. Там наведвальнік не проста знаёміцца з імёнамі і творчасцю найбольш значных творцаў найноўшага часу, ад Пікаса і Маціса да Мандрыяна і Дзюшана, але – з тымі, хто мысліў катэгорыямі будучыні, сацыяльнага прагрэсу і гуманізму. […] Там няма афіцыёзнага акадэмізму ці камерцыйнай салоннасці.

Экспазіцыя ўкладзеная так, што ты міжволі кожны крок робіш толькі наперад, усведамляючы, якія выклікі свету непакоілі, трывожылі ці абуралі мастакоў. […]

Сучаснага наведвальніка музея можна назваць «новым культурным спажыўцом», арыентаваным не толькі на атрыманне канстатуючай дыдактычнай інфармацыі асветнага кшталту, але і на атрыманне задавальнення. Музей трансфармуецца, пераўтвараецца ў інстытут унутрыкультурнай рэфлексіі, пашыраючы жыццёвыя гарызонты наведвальніка. У гэтым сэнсе для мяне надзвычай важным быў досвед Туніса. У адрозненне ад многіх музеяў нашай часткі свету, там экспануецца толькі (!) аўтэнтыка. На Віле Себасцьяна ў Хамамэце, пабудаванай паводле праекту славутага амерыканскага архітэктара Ф. Л. Райта, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема, можна ўбачыць сапраўдныя асабістыя рэчы […] нямецкага генерала Рамэля, Уінстана Чэрчыля, які пачаў тут пісаць свае мемуары, брытанскага караля Георга IV. Цяпер тут мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя пабытовыя рэчы колішніх гасцей, якія можна проста памацаць. […]

Гуманітарныя веды, нараджаючы вобраз, метафару, сімвал, робяць магчымым вычуць сэнсы, схаваныя часам ад рацыянальнага ўсведамлення. Вынікам становіцца якасная змена асобы: самаідэнтыфікацыя, здабыццё новага вопыту, зразуменне гісторыка-культурнай спадчыны як часткі свайго духоўнага жыцця. Але толькі пры ўмове несупыннага паўтору гэтага наратыву, беспасрэднага нашага ўдзелу ў музейных практыках. У гэтым сэнсе музеі нагадваюць храмы: калі ты туды не ходзіш рэгулярна, то тваё пачуццё буцвее і гасне, жаданне вычуваць сэнсы слабее, а ўласна вычуванне сэнсаў глухне. Музеі і галерэі мусяць быць непарыўна прывязаныя да цэнтраў грамадскага жыцця. Яны павінны быць у крокавай даступнасці ў самых цэнтрах гарадоў.

Паводле: С. Харэўскі, «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць». Тэкст захаваны ў раней вылучаным TXT аркуша CKE.

Назаві стыль тэксту «Ідэйнасць, аўтэнтычнасць і даступнасць» і адну яго характэрную рысу.

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

Стыль — публіцыстычны. Характэрная рыса — інфармацыйнасць і даходлівасць выкладу; дапушчальныя таксама эмацыянальнасць або лёгкая ўзнаўляльнасць інфармацыі.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 5, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Autor omawia społecznie ważną rolę muzeów, łączy informacje z ocenami i zwraca uwagę na wpływ instytucji na odbiorcę.

  2. Krok 2

    Takie połączenie aktualnego problemu, przystępnego wywodu i elementów wartościujących jest właściwe stylowi publicystycznemu.

  3. Krok 3

    Podaj nazwę stylu oraz jedną konkretną cechę: informacyjność, komunikatywność, emocjonalność albo łatwość odtwarzania informacji.

Samo określenie «styl naukowy» jest nietrafne: terminologia służy tu publicystycznemu przekonywaniu. Za pełne 2 pkt trzeba również podać cechę stylu.

Punktowanie i źródło

2 pkt za styl publicystyczny i jego cechę; 1 pkt za sam poprawny styl; 0 pkt za odpowiedź błędną.

Strona arkusza: 4 · Strona zasad oceniania: 3

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 6

1 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Міра Лукша — «„Белавежа” перад юбілеем»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 6–9

Міра Лукша
„Белавежа” перад юбілеем

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” да юбілею 60-годдзя засталося
паўгода. Заснавана яно было ў чэрвені 1958 года пры рэдакцыі штотыднёвіка беларусаў
„Ніва”, гуртуючы там аўтараў, якія пішуць па-беларуску ў Польшчы. […] Сярод
пачынальнікаў беларускага літаратурнага руху ў Польшчы былі, між іншым, Георгій
Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Уладзімір Гайдук, якія ўжо адышлі ў іншы свет.
Ушаноўваем памяць памерлых „белавежцаў”, у тым ліку і Яшы Бурша (Яна Анісэровіча
[…]), Алены Анішэўскай, Міхася Шаховіча, Васіля Баршэўскага, Міколы Гайдука.
– На працягу ўсёй нашай гісторыі на творчым рахунку БЛА „Белавежа” назбіралася
на сённяшні дзень агулам сотні кніжных публікацый, – адзначыў прафесар Ян Чыквін. –
Пачатак дае „Рунь” у 1959 годзе, асобныя зборнікі паэтаў, кнігі ў серыі Бібліятэчкі
„Белавежы”, тамы „Тэрмапілаў” і штогоднікі „Году Беларускага”. А колькасць
паасобных твораў, апублікаваных усімі „белавежцамі” ў аўтарскіх кнігах, на
літаратурных старонках, у календарах, альманахах, краёвых і замежных выданнях,
а таксама ў перакладах застаецца, па сутнасці, ужо непалічальная.
Беларуская літаратура Польшчы – не выпадковая з'ява, а культурна-гістарычны
вынік глыбокага нацыянальнага ўсведамлення сябе – беларусаў – беларусамі. Творчасць
„белавежцаў” з’яўляецца выдатным прыгожым летапісам гэтай укаранёнай
нацыянальнай свядомасці, якая безупынна аднаўляецца, безупынна асвяжаецца
і з’яўляецца жывой. […] Многія творы „белавежцаў” трапілі ў школьныя праграмы.
Творы „белавежцаў” вывучаюць на спецкурсах у беларускіх універсітэтах. Пісьменнікі
„Белавежы” здаўна ўключаны ў агульнабеларускі літаратурны працэс і культурна-
навуковы абмен каштоўнасцямі, і самі пісьменнікі, згуртаваныя ў „Белавежы”, павінны
мець свядомасць сваёй значнасці ў гэтых працэсах і несці асабістую адказнасць за
падараваны ім найперш творчы талент…
Беларуская літаратура ў Польшчы мае свае рысы і адметнасці. Найперш яна
характарызуецца тым, што не была саветызаваная, а мела і мае выразна выяўленую
нацыянальную адметнасць, здаровы нацыянальны вектар. „Белавежцаў” у першую чаргу
яднала і яднае не ідэйна-эстэтычная праграма, а шырока разуметыя нацыянальныя
інтарэсы, нацыянальнае ахвярніцтва, абарона роднага. […]
Заснавальнікамі „Белавежы” было 18 чалавек, і сёння дзейсных „белавежцаў”
прыблізна столькі ж. Як на пачатку, „Белавежа” спалучае ў сваіх шэрагах творцаў адразу
трох-чатырох пакаленняў. Найстарэйшым сябрам нашай арганізацыі застаецца Антон
Васілеўскі, а наймалодшая цяпер сяброўка літаб’яднання – Кацярына Сянкевіч –
народжаная роўна сто гадоў пазней за яго – у 1991 годзе.
Паводле: „Ніва. Тыднёвік беларусаў у Польшчы”, № 49 (3212) Год LXIІ, с.1.

Дапасуй пытанні да абзацаў 1, 3 і 5 тэксту пра «Белавежу».

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

Абзац 1 — г; абзац 3 — а; абзац 5 — д.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 6, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Akapit 1 podaje czas, miejsce i środowisko założenia stowarzyszenia, dlatego odpowiada pytaniu г.

  2. Krok 2

    Akapit 3 opisuje dorobek, szkolne programy i udział w procesie literackim, więc odpowiada pytaniu а o sukcesy twórcze.

  3. Krok 3

    Akapit 5 mówi wprost o trzech–czterech pokoleniach twórców, dlatego pasuje do pytania д.

Nie dopasowuj pytania б do akapitu 3 tylko dlatego, że pojawia się tam literatura białoruska. Jej charakterystyczne cechy opisuje kolejny, czwarty akapit.

Punktowanie i źródło

1 pkt za wszystkie trzy dopasowania; odpowiedź niepełna lub błędna — 0 pkt.

Strona arkusza: 5 · Strona zasad oceniania: 3

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 7

1 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Міра Лукша — «„Белавежа” перад юбілеем»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 6–9

Міра Лукша
„Белавежа” перад юбілеем

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” да юбілею 60-годдзя засталося
паўгода. Заснавана яно было ў чэрвені 1958 года пры рэдакцыі штотыднёвіка беларусаў
„Ніва”, гуртуючы там аўтараў, якія пішуць па-беларуску ў Польшчы. […] Сярод
пачынальнікаў беларускага літаратурнага руху ў Польшчы былі, між іншым, Георгій
Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Уладзімір Гайдук, якія ўжо адышлі ў іншы свет.
Ушаноўваем памяць памерлых „белавежцаў”, у тым ліку і Яшы Бурша (Яна Анісэровіча
[…]), Алены Анішэўскай, Міхася Шаховіча, Васіля Баршэўскага, Міколы Гайдука.
– На працягу ўсёй нашай гісторыі на творчым рахунку БЛА „Белавежа” назбіралася
на сённяшні дзень агулам сотні кніжных публікацый, – адзначыў прафесар Ян Чыквін. –
Пачатак дае „Рунь” у 1959 годзе, асобныя зборнікі паэтаў, кнігі ў серыі Бібліятэчкі
„Белавежы”, тамы „Тэрмапілаў” і штогоднікі „Году Беларускага”. А колькасць
паасобных твораў, апублікаваных усімі „белавежцамі” ў аўтарскіх кнігах, на
літаратурных старонках, у календарах, альманахах, краёвых і замежных выданнях,
а таксама ў перакладах застаецца, па сутнасці, ужо непалічальная.
Беларуская літаратура Польшчы – не выпадковая з'ява, а культурна-гістарычны
вынік глыбокага нацыянальнага ўсведамлення сябе – беларусаў – беларусамі. Творчасць
„белавежцаў” з’яўляецца выдатным прыгожым летапісам гэтай укаранёнай
нацыянальнай свядомасці, якая безупынна аднаўляецца, безупынна асвяжаецца
і з’яўляецца жывой. […] Многія творы „белавежцаў” трапілі ў школьныя праграмы.
Творы „белавежцаў” вывучаюць на спецкурсах у беларускіх універсітэтах. Пісьменнікі
„Белавежы” здаўна ўключаны ў агульнабеларускі літаратурны працэс і культурна-
навуковы абмен каштоўнасцямі, і самі пісьменнікі, згуртаваныя ў „Белавежы”, павінны
мець свядомасць сваёй значнасці ў гэтых працэсах і несці асабістую адказнасць за
падараваны ім найперш творчы талент…
Беларуская літаратура ў Польшчы мае свае рысы і адметнасці. Найперш яна
характарызуецца тым, што не была саветызаваная, а мела і мае выразна выяўленую
нацыянальную адметнасць, здаровы нацыянальны вектар. „Белавежцаў” у першую чаргу
яднала і яднае не ідэйна-эстэтычная праграма, а шырока разуметыя нацыянальныя
інтарэсы, нацыянальнае ахвярніцтва, абарона роднага. […]
Заснавальнікамі „Белавежы” было 18 чалавек, і сёння дзейсных „белавежцаў”
прыблізна столькі ж. Як на пачатку, „Белавежа” спалучае ў сваіх шэрагах творцаў адразу
трох-чатырох пакаленняў. Найстарэйшым сябрам нашай арганізацыі застаецца Антон
Васілеўскі, а наймалодшая цяпер сяброўка літаб’яднання – Кацярына Сянкевіч –
народжаная роўна сто гадоў пазней за яго – у 1991 годзе.
Паводле: „Ніва. Тыднёвік беларусаў у Польшчы”, № 49 (3212) Год LXIІ, с.1.

Вызнач стылістычны сродак у словазлучэнні «на творчым рахунку … назбіралася сотні кніжных публікацый».

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

Г — метафара.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 7, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Wyrażenie przenosi słownictwo rachunku finansowego na dorobek literacki organizacji.

  2. Krok 2

    Nie występuje tu porównanie ani zamiana nazwy na podstawie styczności; sens powstaje przez przeniesienie znaczenia.

  3. Krok 3

    Wybierz odpowiedź Г — «метафара». Litera i nazwa środka pozwalają uniknąć pomyłki między alfabetami.

Nie wybieraj hiperboli wyłącznie z powodu liczby setek publikacji. Punktowane wyrażenie «творчы рахунак» jest metaforycznym sposobem nazwania dorobku.

Punktowanie i źródło

1 pkt za wskazanie odpowiedzi Г; odpowiedź błędna lub brak odpowiedzi — 0 pkt.

Strona arkusza: 5 · Strona zasad oceniania: 4

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 8

2 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Міра Лукша — «„Белавежа” перад юбілеем»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 6–9

Міра Лукша
„Белавежа” перад юбілеем

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” да юбілею 60-годдзя засталося
паўгода. Заснавана яно было ў чэрвені 1958 года пры рэдакцыі штотыднёвіка беларусаў
„Ніва”, гуртуючы там аўтараў, якія пішуць па-беларуску ў Польшчы. […] Сярод
пачынальнікаў беларускага літаратурнага руху ў Польшчы былі, між іншым, Георгій
Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Уладзімір Гайдук, якія ўжо адышлі ў іншы свет.
Ушаноўваем памяць памерлых „белавежцаў”, у тым ліку і Яшы Бурша (Яна Анісэровіча
[…]), Алены Анішэўскай, Міхася Шаховіча, Васіля Баршэўскага, Міколы Гайдука.
– На працягу ўсёй нашай гісторыі на творчым рахунку БЛА „Белавежа” назбіралася
на сённяшні дзень агулам сотні кніжных публікацый, – адзначыў прафесар Ян Чыквін. –
Пачатак дае „Рунь” у 1959 годзе, асобныя зборнікі паэтаў, кнігі ў серыі Бібліятэчкі
„Белавежы”, тамы „Тэрмапілаў” і штогоднікі „Году Беларускага”. А колькасць
паасобных твораў, апублікаваных усімі „белавежцамі” ў аўтарскіх кнігах, на
літаратурных старонках, у календарах, альманахах, краёвых і замежных выданнях,
а таксама ў перакладах застаецца, па сутнасці, ужо непалічальная.
Беларуская літаратура Польшчы – не выпадковая з'ява, а культурна-гістарычны
вынік глыбокага нацыянальнага ўсведамлення сябе – беларусаў – беларусамі. Творчасць
„белавежцаў” з’яўляецца выдатным прыгожым летапісам гэтай укаранёнай
нацыянальнай свядомасці, якая безупынна аднаўляецца, безупынна асвяжаецца
і з’яўляецца жывой. […] Многія творы „белавежцаў” трапілі ў школьныя праграмы.
Творы „белавежцаў” вывучаюць на спецкурсах у беларускіх універсітэтах. Пісьменнікі
„Белавежы” здаўна ўключаны ў агульнабеларускі літаратурны працэс і культурна-
навуковы абмен каштоўнасцямі, і самі пісьменнікі, згуртаваныя ў „Белавежы”, павінны
мець свядомасць сваёй значнасці ў гэтых працэсах і несці асабістую адказнасць за
падараваны ім найперш творчы талент…
Беларуская літаратура ў Польшчы мае свае рысы і адметнасці. Найперш яна
характарызуецца тым, што не была саветызаваная, а мела і мае выразна выяўленую
нацыянальную адметнасць, здаровы нацыянальны вектар. „Белавежцаў” у першую чаргу
яднала і яднае не ідэйна-эстэтычная праграма, а шырока разуметыя нацыянальныя
інтарэсы, нацыянальнае ахвярніцтва, абарона роднага. […]
Заснавальнікамі „Белавежы” было 18 чалавек, і сёння дзейсных „белавежцаў”
прыблізна столькі ж. Як на пачатку, „Белавежа” спалучае ў сваіх шэрагах творцаў адразу
трох-чатырох пакаленняў. Найстарэйшым сябрам нашай арганізацыі застаецца Антон
Васілеўскі, а наймалодшая цяпер сяброўка літаб’яднання – Кацярына Сянкевіч –
народжаная роўна сто гадоў пазней за яго – у 1991 годзе.
Паводле: „Ніва. Тыднёвік беларусаў у Польшчы”, № 49 (3212) Год LXIІ, с.1.

Акрэслі стаўленне аўтара да БЛА «Белавежа» і абгрунтуй яго цытатай.

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

Аўтар высока ацэньвае дзейнасць «Белавежы» і падкрэслівае яе выключную значнасць для беларускай літаратуры ў Польшчы. Цытата: «Творчасць „белавежцаў” з’яўляецца выдатным прыгожым летапісам гэтай укаранёнай нацыянальнай свядомасці».

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 8, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Słowa «выдатны прыгожы летапіс» oraz opis obecności w szkołach i uniwersytetach wyrażają jednoznacznie pozytywną ocenę.

  2. Krok 2

    Nazwij stosunek autora jako wysoką ocenę, uznanie lub podkreślenie szczególnej roli stowarzyszenia dla kultury białoruskiej.

  3. Krok 3

    Dodaj dokładny cytat potwierdzający ocenę. Sam opis dorobku bez słów wartościujących nie pokazuje wprost stosunku autora.

Nie wystarczy napisać, że autor przedstawia historię organizacji. Zadanie wymaga nazwania jego pozytywnego stosunku oraz osobnego dowodu w postaci cytatu.

Punktowanie i źródło

2 pkt za poprawne określenie stosunku i trafny cytat; 1 pkt za jeden z tych elementów; 0 pkt za odpowiedź błędną.

Strona arkusza: 5 · Strona zasad oceniania: 4

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 9

3 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — czytanie i argumentacja

Міра Лукша — «„Белавежа” перад юбілеем»

Pełny tekst pochodzi z zachowanego pakietu JSON/TXT arkusza; bez ponownego OCR.

Tekst do zadań 6–9

Міра Лукша
„Белавежа” перад юбілеем

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” да юбілею 60-годдзя засталося
паўгода. Заснавана яно было ў чэрвені 1958 года пры рэдакцыі штотыднёвіка беларусаў
„Ніва”, гуртуючы там аўтараў, якія пішуць па-беларуску ў Польшчы. […] Сярод
пачынальнікаў беларускага літаратурнага руху ў Польшчы былі, між іншым, Георгій
Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Уладзімір Гайдук, якія ўжо адышлі ў іншы свет.
Ушаноўваем памяць памерлых „белавежцаў”, у тым ліку і Яшы Бурша (Яна Анісэровіча
[…]), Алены Анішэўскай, Міхася Шаховіча, Васіля Баршэўскага, Міколы Гайдука.
– На працягу ўсёй нашай гісторыі на творчым рахунку БЛА „Белавежа” назбіралася
на сённяшні дзень агулам сотні кніжных публікацый, – адзначыў прафесар Ян Чыквін. –
Пачатак дае „Рунь” у 1959 годзе, асобныя зборнікі паэтаў, кнігі ў серыі Бібліятэчкі
„Белавежы”, тамы „Тэрмапілаў” і штогоднікі „Году Беларускага”. А колькасць
паасобных твораў, апублікаваных усімі „белавежцамі” ў аўтарскіх кнігах, на
літаратурных старонках, у календарах, альманахах, краёвых і замежных выданнях,
а таксама ў перакладах застаецца, па сутнасці, ужо непалічальная.
Беларуская літаратура Польшчы – не выпадковая з'ява, а культурна-гістарычны
вынік глыбокага нацыянальнага ўсведамлення сябе – беларусаў – беларусамі. Творчасць
„белавежцаў” з’яўляецца выдатным прыгожым летапісам гэтай укаранёнай
нацыянальнай свядомасці, якая безупынна аднаўляецца, безупынна асвяжаецца
і з’яўляецца жывой. […] Многія творы „белавежцаў” трапілі ў школьныя праграмы.
Творы „белавежцаў” вывучаюць на спецкурсах у беларускіх універсітэтах. Пісьменнікі
„Белавежы” здаўна ўключаны ў агульнабеларускі літаратурны працэс і культурна-
навуковы абмен каштоўнасцямі, і самі пісьменнікі, згуртаваныя ў „Белавежы”, павінны
мець свядомасць сваёй значнасці ў гэтых працэсах і несці асабістую адказнасць за
падараваны ім найперш творчы талент…
Беларуская літаратура ў Польшчы мае свае рысы і адметнасці. Найперш яна
характарызуецца тым, што не была саветызаваная, а мела і мае выразна выяўленую
нацыянальную адметнасць, здаровы нацыянальны вектар. „Белавежцаў” у першую чаргу
яднала і яднае не ідэйна-эстэтычная праграма, а шырока разуметыя нацыянальныя
інтарэсы, нацыянальнае ахвярніцтва, абарона роднага. […]
Заснавальнікамі „Белавежы” было 18 чалавек, і сёння дзейсных „белавежцаў”
прыблізна столькі ж. Як на пачатку, „Белавежа” спалучае ў сваіх шэрагах творцаў адразу
трох-чатырох пакаленняў. Найстарэйшым сябрам нашай арганізацыі застаецца Антон
Васілеўскі, а наймалодшая цяпер сяброўка літаб’яднання – Кацярына Сянкевіч –
народжаная роўна сто гадоў пазней за яго – у 1991 годзе.
Паводле: „Ніва. Тыднёвік беларусаў у Польшчы”, № 49 (3212) Год LXIІ, с.1.

Напішы рэзюмэ тэксту «„Белавежа” перад юбілеем» аб’ёмам 40–60 слоў.

Pokaż odpowiedź i rozwiązanie krok po kroku

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню «Белавежа» спаўняецца шэсцьдзясят гадоў. Яно ўзнікла пры рэдакцыі «Нівы» і аб’ядноўвае некалькі пакаленняў аўтараў. Пісьменнікі стварылі сотні кніг, увайшлі ў школьныя і ўніверсітэцкія праграмы. Іх яднаюць нацыянальныя інтарэсы, абарона роднай культуры і духоўнай спадчыны, адказнасць за творчы талент.

Autorskie omówienie MOB-P1_1P-202, zadanie 9, porównane z zachowanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji języka białoruskiego.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Krok 1

    Ustal temat: sześćdziesięciolecie, historia i znaczenie białoruskiego stowarzyszenia literackiego działającego w Polsce.

  2. Krok 2

    Wybierz główne informacje: powstanie przy «Ніве», wiele pokoleń autorów, dorobek wydawniczy, obecność w edukacji i narodowy kierunek twórczości.

  3. Krok 3

    Połącz je w spójne 40–60 słów, bez listy zmarłych twórców i drobnych danych. Model zachowuje limit i nie przepisuje całych zdań źródła.

Nie streszczaj każdego akapitu osobno i nie przekraczaj limitu. Nazwiska pojedynczych członków są szczegółem, który wypiera ważniejszy sens tekstu: dorobek i narodową rolę stowarzyszenia.

Punktowanie i źródło

Do 3 pkt za temat, główną myśl, adekwatny poziom uogólnienia, spójność oraz zachowanie limitu 40–60 słów.

Strona arkusza: 6 · Strona zasad oceniania: 4

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 10

37 pkt

Język białoruski podstawowy F2015 — wypracowanie

Dwa alternatywne tematy — MOB-P1_1P-202

Temat 1 jest rozprawką o walce o miłość, temat 2 — interpretacją wiersza «Сягоння». Na egzaminie wybiera się jeden temat.

Temat 1 — «Пінская шляхта» i walka o miłość

Заданне 10. (0–37)
Wybierz jeden temat i napisz wypracowanie

Tэмa 1. Ці варта змагацца за сваё каханне? Паразважай над пытаннем на падставе
ўрыўка п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта, цэлага
твора і выбранага тэксту культуры. Твая праца павінна налічваць не менш
за 250 слоў.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Пінская шляхта

З’ява I
Марыся. Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго
век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя
завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго
бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на
прасоку6. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму
ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі
нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору,
а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! − то бацькі спалохаюцца ды зладзяць
нам вяселле… Ды што гэта зрабілася Грышку? (Грышка паціху паказваецца з-за дзерава,
крадучыся да Марысі). Баюся, каб не паўставалі бацькі, − нельга было б пабачыцца з ім.
(Устаўшы, пахаджваючы па сцэне, гаворыць.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер
зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне… Як прыйдзе,
дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не
пацалую. Дальбог, што не пацалую!

З’ява II
Грышка. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе.)
Марыся. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!..
Грышка. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?
Марыся. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі,
а мы так многа маем з табою перагаварыць.

6
Прасокa – расследаванне справы.

Грышка. Выбачай, мілая Марыся, − чуць золак, я з’ездзіў ужо да места, кінуўся ў ногі
асэсару7 і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.
Марыся. Трэба было завезці які гасцінчык.
Грышка. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе
прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім.
Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, − бо адзін вус калом
угору стаў. Будзе вазня!
Марыся. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!
Грышка. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім − уся наша надзея.
1866 год
В. Дунін-Марцінкевіч, Пінская шляхта, http://knihi.com

Temat 2 — interpretacja «Сягоння»

Тэма 2. Зрабі аналіз верша. Пастаў інтэрпрэтацыйны тэзіс і абгрунтуй яго. Твая
праца павінна налічваць не менш за 250 слоў.

Наталля Арсеннева
Сягоння

Мне кажуць, што пісаць заўсёды, усюды можна.
Папера, алавік8, натхненне… верш гатоў.
Паэт, абы прысеў, а верш змайструе, зложыць
з радкоў, як з сена, умірг9 патрапіць скідаць стог.
Але пра што пісаць?
Прарокам быць на часе,
нізаць каралі рос, вянок асенні віць?
Пажарышчаў дзікіх мой верш і так не згасіць,
не змые з душ людскіх пурпуравай крыві.
Дапраўды, што пісаць і заўтра,
і сягоння?
Трупоў не ўваскрасіш санетам аб вясне.
Сягоння
кожны верш хаўтурным10 звонам звоніць,
найлепшай рыфмай рот галодны не заткнеш…
Пісаць аб салаўёх, аб снежнай белі вішняў?
Замоўклі салаўі пад медны рык гармат,
а белы вішняў снег таксама смешна лішні, −
аб іншым гойстры11 штых нам піша аж зашмат.
Няхай жа свет гарыць, хай плавіцца ў горне
грымотных новых дзён, куецца, як нарог.
Нарэшце мо й паэт харэі, ямбы згорне
і зноў пачне пісаць, гуслярыць…
Даў бы Бог!
Н. Арсеннева, Сягоння, [у:] В. Сянкевіч, Я. Грыгарук,
Беларуская літаратура. Хрэстаматыя для сярэдніх школ,
Warszawa 2001, c. 199–200.

7
Aсэсар – засядацель суда.
8
Aлавік – aловак.
9
Умірг – вельмі хутка.
10
Хаўтурны – сумны, тужлівы (у пераносным значэнні).
11
Гойстры – тое ж, што і востры.

Выберы адну з дзвюх тэм і напішы па-беларуску не менш за 250 слоў. Поўныя матэрыялы і два асобныя мадэлі змешчаны ніжэй.

Pokaż dwa autorskie modele i plan pracy

Autorski model — temat 1 (nie jest pracą CKE):

Ці трэба змагацца за каханне?

Каханне не існуе па-за выбарам і адказнасцю. Калі пачуццю перашкаджаюць чужая варожасць, забабоны або страх, чалавек павінен абараняць права на ўласнае шчасце. Аднак барацьба мае сэнс толькі тады, калі не ператвараецца ў сляпую помсту і не прыніжае іншага. На маю думку, за сапраўднае каханне варта змагацца настойліва, але разумна: захоўваць вернасць, шукаць дыялог і не паўтараць памылак тых, хто стварыў канфлікт.

У камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» Марыся і Грышка кахаюць адно аднаго, але іх будучыня залежыць ад сваркі бацькоў. Маладыя людзі не вінаватыя ў тым, што дарослыя пабіліся з-за шляхецкага гонару і перанеслі ўласную крыўду на дзяцей. Марыся адкрыта прызнаецца, што будзе кахаць Грышку насуперак бацькоўскаму гневу. Яе словы паказваюць не капрыз, а вернасць чалавеку, з якім яна хоча звязаць жыццё.

Грышка таксама не застаецца пасіўным. Ён едзе да асэсара Кручкова і просіць узяць закаханых пад апеку. Гэты крок сведчыць пра рашучасць, але адначасова раскрывае ненармальнасць грамадскага парадку: каб атрымаць справядлівасць, герой вязе чыноўніку падарункі. Кручкоў карыстаецца законам і страхам людзей дзеля ўласнай выгады. Таму барацьба Марысі і Грышкі адбываецца не толькі з бацькоўскай упартасцю, але і ў свеце, дзе рашэнні залежаць ад самавольства службовай асобы.

Камедыйны фінал не адмяняе сур’ёзнасці праблемы. Бацькі пагаджаюцца на шлюб не таму, што адразу разумеюць дзяцей, а пад ціскам абставін і разлікаў Кручкова. Закаханыя дасягаюць мэты, бо не адмаўляюцца ад пачуцця і дзейнічаюць разам. Іх настойлівасць супрацьпастаўлена пустой пыхлівасці старэйшых. Дунін-Марцінкевіч паказвае, што сапраўдная каштоўнасць чалавечай сувязі вышэйшая за спрэчку пра шляхецкую годнасць.

Іншы вынік барацьбы паказвае трагедыя Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Героі таксама кахаюць адно аднаго насуперак варожасці сем’яў. Яны таемна бяруць шлюб і спадзяюцца, што іх саюз прымусіць Мантэкі і Капулеці прымірыцца. Іх пачуццё мужнае і шчырае, але паспешлівасць, сакрэтнасць і нянавісць дарослых прыводзяць да катастрофы. Толькі смерць маладых людзей спыняе варожасць. Гэты прыклад не даказвае, што за каханне не трэба змагацца. Ён папярэджвае, што адна адвага без даверу, дапамогі і адказнага плану можа быць недастатковай.

Абодва творы паказваюць маладых людзей, якія не хочуць прыняць чужы канфлікт як уласны лёс. У «Пінскай шляхце» камедыйная ўмоўнасць дазваляе закаханым перамагчы, а ў трагедыі Шэкспіра грамадская нянавісць аказваецца мацнейшай за іх план. Таму барацьба за каханне патрэбная, але яе мэтай павінна быць не толькі асабістая перамога. Важна змяніць адносіны паміж людзьмі, пераканаць блізкіх і не дазволіць варожасці кіраваць наступным пакаленнем. Такое каханне становіцца не ўцёкамі ад адказнасці, а спробай пабудаваць больш справядлівы свет.

Autorski model — temat 2 (nie jest pracą CKE):

Голас паэзіі перад абліччам вайны

Верш Наталлі Арсенневай «Сягоння» паказвае драматычны крызіс паэта ў час вайны. Лірычная гераіня сумняваецца, ці мае права ствараць традыцыйную прыгожую лірыку, калі навокал гінуць людзі, гараць дамы і пануе голад. На маю думку, твор сцвярджае не канец паэзіі, а неабходнасць яе маральнага пераўтварэння: слова не можа непасрэдна спыніць гарматы або ўваскрасіць забітых, але павінна захаваць праўду пра эпоху і надзею на вяртанне чалавечага жыцця.

Пачатак верша нагадвае чужую параду: нібыта пісаць можна заўсёды і ўсюды, дастаткова паперы, алоўка і натхнення. Аўтарка адразу ставіць гэтае перакананне пад сумненне. Параўнанне верша са стогам, які можна хутка скласці з радкоў, іранічна паказвае рамесніцтва без унутранай неабходнасці. Паэт не хоча механічна нанізваць прыгожыя словы, калі яны не адпавядаюць часу.

Паўтор пытання «пра што пісаць?» арганізуе ўвесь твор. Гэта не просьба падказаць тэму, а пытанне пра адказнасць мастацтва. Звыклыя вобразы рос, восеньскага вянка, вясны, салаўёў і белых вішняў здаюцца недарэчнымі перад пажарамі, крывёй і трупамі. Асабліва выразны кантраст паміж салаўіным спевам і «медным рыкам гармат». Гук вайны заглушае прыроду і разам з ёю традыцыйную лірычную мову.

Гераіня цвяроза прызнае межы слова. Верш не патушыць пажару, санет не ўваскрэсіць загінулых, а самая дасканалая рыфма не накорміць галоднага. Гэтыя сцверджанні не прыніжаюць літаратуру. Яны абараняюць яе ад самападману: паэт не павінен выдаваць эстэтычнае суцяшэнне за рэальную дапамогу. Метафара верша, які звоніць хаўтурным звонам, паказвае іншую функцыю паэзіі — аплакваць ахвяр і сведчыць пра трагедыю.

У апошняй страфе з’яўляецца вобраз свету, што плавіцца ў горне новых дзён і куецца, як нарог. Вайна ўспрымаецца як страшэнны гістарычны пералом. Нарог звязаны з працай на зямлі, таму ў метафары разбурэння схавана магчымасць будучага аднаўлення. Паэт пакуль гатовы «згарнуць» харэі і ямбы, адмовіцца ад звыклай формы, але слова «зноў» адкрывае перспектыву вяртання да творчасці.

Фінальнае «Даў бы Бог!» спалучае надзею і няўпэўненасць. Гераіня не ведае, калі зможа зноў «гуслярыць», аднак не адмаўляецца ад гэтай магчымасці. Сам факт існавання верша даказвае, што маўчанне не стала поўным: Арсеннева знайшла форму, каб сказаць пра немагчымасць старой паэзіі. Парадокс твора ў тым, што сумненне ў сіле слова само становіцца моцным паэтычным сведчаннем.

Такім чынам, «Сягоння» — гэта верш пра сумленне творцы ў катастрафічны час. Прыгажосць, адарваная ад болю людзей, выглядае фальшывай, але адказнае слова застаецца патрэбным. Яно не замяняе дзеяння, затое называе зло, ушаноўвае загінулых і захоўвае надзею, што пасля грукату гармат чалавек зноў пачуе песню.

Modele są pierwszą redakcją do niezależnej recenzji białoruskiej, literackiej i egzaminatorskiej. Nie są oficjalnymi odpowiedziami CKE ani gwarancją 37 pkt; zdający wybiera jeden temat.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Wybierz jeden temat i właściwy gatunek

    Temat 1 wymaga stanowiska wobec pytania, fragmentu i całości «Пінскай шляхты» oraz innego tekstu kultury. Temat 2 wymaga tezy interpretacyjnej i sfunkcjonalizowanej analizy wiersza «Сягоння».

  2. Temat 1 — postaw stanowisko

    Model uznaje, że o miłość warto walczyć wytrwale, ale odpowiedzialnie: bez powtarzania cudzej nienawiści i bez utożsamiania odwagi z nieprzemyślanym ryzykiem.

  3. Temat 1 — wykorzystaj fragment i całość

    Mарыся zachowuje wierność, a Грышка szuka pomocy. Całość komedii ujawnia prywatę Kručkova, presję na rodziców i zwycięstwo młodych nad pustym sporem o szlachectwo.

  4. Temat 1 — dodaj funkcjonalny kontekst

    «Рамэа і Джульета» pokazuje podobny konflikt pokoleń, lecz tragiczny finał. Porównanie wspiera wniosek o potrzebie odwagi, dialogu i odpowiedzialnego planu.

  5. Temat 2 — sformułuj tezę

    Wojna nie kończy poezji, lecz odbiera wiarygodność dawnej estetyzacji i wymaga słowa, które świadczy o cierpieniu oraz zachowuje nadzieję na przyszłość.

  6. Temat 2 — połącz formę z sensem

    Pytania, kontrast słowika z rykiem armat, metafora pogrzebowego dzwonu i świata w kuźni pokazują kryzys poety oraz stopniowe przejście od bezsilności do ostrożnej nadziei.

  7. Sprawdź limit i rubrykę

    Modele mają 395 i 385 słów wraz z tytułami. Każdy jest osobną propozycją do nauki, nie tekstem ocenionym przez CKE.

Nie łącz obu tematów w jedną pracę. W rozprawce nie wystarczy streścić komedii, a w interpretacji samo wyliczenie środków stylistycznych bez ich funkcji nie uzasadnia tezy.

Punktowanie i źródło

Do 37 pkt za jedną pracę. Obie rubryki: stanowisko albo koncepcja interpretacyjna 0–6, uzasadnienie 0–12, poprawność rzeczowa 0–2, kompozycja 0–4, spójność 0–2, styl 0–3, język 0–4, zapis 0–4. Minimum 250 słów; poniżej limitu ocenia się tylko A–C. Błąd kardynalny może wyzerować pracę.

Strona arkusza: 6 · Strona zasad oceniania: 5

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Oficjalne dokumenty

Materiały CKE

Dokumenty otwierają się na żądanie.

MOB-P1_1P-202