Zadanie 1
2 pktJęzyk białoruski — odpowiedź według zasad CKE
Яўген Вапа — А ў пушчы сіла
“Я е” – ці ж гэта не самы кароткі сказ, які мне прыдумаўся пра нашу зямную прысутнасць. Скланяць слова-літару “е” таксама файная моўная гульня. Пішу менавіта ў настроі моўна-слоўных разважанняў, бо апошнія выхадныя правёў я ў кампаніі людзей пяра, для якіх кожнае слова не з’яўляецца пустым гукам.
На фоне прыроды ўсе нашы размовы пра жыццё і літаратуру кружылі вакол лёсу пушчанскіх людзей і гісторыі. Я адчуў проста, што знаходжуся ў самым эксклюзіўным купэ цягніка, які называецца пушчанскі дух. Такі наш “Арыент-экспрэс”, у якім даецца месца кожнаму, хто захоча, без вялікіх грошай.
Свет дарыў сонца, водар вясны, шаленства птушынага спеву. […] Нашы шпацыры па пушчы былі дапаўненнем таго шчасця, якое называецца свабодай. А можа менавіта так выглядае рай для нас, пушчанскіх беларусаў.
Цікава, калі пастукаем у нябесныя вароты, ці ахоўнікі зразумеюць, калі будзем гаварыць па-свойму? Але ж такіх нацыянальнасцей, як мы, ёсць сотні і, здаецца, на шчасце, Бог разумее ўсе мовы. […] Менавіта прырода, добрая кампанія […] увялі нас у свет рэальнасці і магічнасці. […]
Так, што калі вы, дарагія чытачы, хочаце пражыць неверагодныя гісторыі, дык абавязкова паедзьце ў нейкае пушчанскае зацішша і паддайцеся той наканаванасці, якая напэўна кожнаму падыме адрэналін. І можаце яшчэ наслухацца незвычайных расказаў пра зуброў, дзікоў, баброў, ад якіх вам стане не толькі страшна, але часам і трагікамічна.
“Мы е”, – падумалася мне, хаця ляжым на могілках. Усе мы туды трапім, але ці памяць пра адышоўшых не будзе таксама знікаць у наступных пакаленнях. Сустрэтая на могілках суседка нават засумнявалася, ці будзе яшчэ хтосьці ахвотны, каб правесці нас у апошнюю дарогу. Вось рэальнасць сённяшняга чалавечага вымярэння. Таму, каб не здарылася з намі такое, сябруйце людзі з сабою. А тады і пражыць жыццё будзе ўсім нам лягчэй.
Я. Вапа, «А ў пушчы сіла», «Ніва», № 23, 2017, с. 2. Fragment według zachowanego tekstu arkusza CKE.
Растлумач сваімі словамі чатыры словазлучэнні з тэксту «А ў пушчы сіла»: людзі пяра, пусты гук, нябесныя вароты, свет магічнасці.
Pokaż odpowiedź i omówienie
людзі пяра — пісьменнікі; пусты гук — пазбаўленае сэнсу слова; нябесныя вароты — брама раю; свет магічнасці — чароўнае месца.
Autorskie omówienie zachowanego tekstu arkusza i zasad CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji językowej.
Zobacz rozwiązanie krok po kroku
- Znajdź dowód w tekście
Autor przebywa w towarzystwie ludzi piszących, dla których słowa mają wagę. Bram niebieskich używa w pytaniu o raj, a magiczny świat zestawia z rzeczywistością puszczy.
- Wyprowadź odpowiedź
Wyjaśnij wszystkie cztery wyrażenia w kontekście artykułu: pisarze, słowo bez sensu, brama raju i czarowne miejsce. Takie przykłady podaje CKE.
- Sprawdź pułapkę
Nie tłumacz dosłownie «ludzi pióra» jako właścicieli piór; to metonimia twórców piszących. Wynik porównano z zasadami CKE.
Nie tłumacz dosłownie «ludzi pióra» jako właścicieli piór; to metonimia twórców piszących.
Punktowanie i źródło
2 pkt za cztery poprawne wyjaśnienia, 1 pkt za trzy.
Strona arkusza: 2
Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.