Zadanie 1
2 pktJęzyk białoruski — odpowiedź według zasad CKE
Materiał źródłowy do zadania
Tekst zachowany w istniejącym imporcie TXT/JSON MMBB-P0-100-2305; bez ponownego otwierania ani konwersji PDF.
Tekst lub fragment
Вітаўт Чаропка
Ігнат Буйніцкі стварыў беларускі тэатр і памёр у танцы
Яго назавуць бацькам беларускага тэатра. Такая гучная адзнака дзейнасці Ігната Буйніцкага цалкам заслужаная. Хоць трэба ўдакладніць гэтае вызначэнне, не проста беларускага, а нацыянальнага тэатра. Усё ж тэатральная гісторыя на Беларусі сягае ў XVIII стагоддзе, а то і раней. Буйніцкі аднавіў тэатральную традыцыю, закладзеную ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. […] Поспех тэатра Буйніцкага лагічны і правамерны, ён даў магчымасць беларусам адчуць сябе беларусамі. Яго запальныя танцы пад цымбалы ажыўлялі зачахлы дух гледачоў, напаўнялі іх душы радасцю. Тое, што не магло зрабіць слова, зрабіла яскравае народнае дзейства.
Жыццёвы шлях Ігната пачаўся 10 (22) жніўня 1861 года ў бацькоўскім фальварку Празарокі Дзісенскага павета Віленскай губерні. […] У сваіх Празароках ён ладзіць канцэрты народнай песні і, як заўсёды, заканчвае іх танцамі. У прадстаўленнях удзельнічалі і дочкі Буйніцкага Ванда і Алена. Неўзабаве слава пра танцораў Буйніцкага дасягнула і Вільні. Іх запрасілі на беларускую вечарынку, якую ладзіла рэдакцыя „Нашай Нівы” 12 лютага 1910 года. Вялізная зала чыгуначнага гуртка была забіта народам. Прыйшлі не толькі беларусы, але чуліся літоўская, руская, польская мовы. Публіка чакала чагосьці незвычайнага. […] Сапраўднай феерыяй стала выступленне танцавальнай групы Буйніцкага. Пад жвавую музыку скрыпак і цымбалаў пачаліся танцы: „Лявоніха”, „Мяцеліца”, „Юрка” і „Верабей”. «Трэба прызнацца, што яны ўдаліся на хвалу! – пісала „Наша Ніва”. – Публіка проста адурэла. Усе без канца крычалі: „Брава! Біс!”». […]
Натхнёны поспехам Буйніцкі хвацка ўзяўся за справу, як умеў і любіў рабіць. Дзівацтва для іншых, адданая любоў і захапленне для самога Ігната Буйніцкага перарасло ў культурную місію, стала яго жыццём. У Палівачах Буйніцкі стварае „сінтэтычны сцэнічны калектыў”, куды ўвайшлі драматычная трупа, хор і танцавальная група, музы́кі. […] Першыя гастролі па Беларусі пачаліся 21 жніўня таго ж 1910 года ў Дзісне. […] І пайшло-паехала! Свянцяны, Паставы, Полацк – усюды тэатр Буйніцкага ўзрушаў гледача, як сапраўдны віхор, які прынёс у глухія правінцыйныя куткі свежае паветра! […]
Небывалы поспех беларускага тэатра ўстрывожыў улады, і ў 1912 годзе, як гэта бывала з усім беларускім, забаранілі гастролі. Гэта быў балючы ўдар. […] Вялікая мара стварыць беларускі народны тэатр, здаецца, загінула. […] Буйніцкі заняўся гаспадарчымі клопатамі, каб паправіць сваё маёмаснае становішча і зноў узяцца за справу жыцця. У маі 1914 года ў „Нашай Ніве” Буйніцкі друкуе абвестку аб наборы беларускай трупы. Аднак вайна перакрэсліла ўсе планы. […] Ён пайшоў у армію […], выкарыстоўваючы гэтую службу дзеля беларускай нацыянальнай прапаганды. […] І на службе ён знаходзіў магчымасць займацца народнай самадзейнасцю і ладзіць канцэрты. Падчас аднаго з такіх канцэртаў ад перанапружання ў Буйніцкага лінула з горла кроў і спынілася сэрца. Нешта глыбока сімвалічнае было ў яго смерці: ён нарадзіўся, каб узвысіць народны танец да класічнага мастацтва, і, апантаны сваёй місіяй, памёр у танцы, як герой на полі бою.
Паводле тэксту з ранейшага імпарту MMBB-P0-100-2305; у аркушы пазначана крыніца zviazda.by.
Дапасуй пытанні да абзацаў 1, 2 і 4 артыкула пра Ігната Буйніцкага.
Pokaż odpowiedź
1 — а; 2 — б; 4 — г.
Autorskie opracowanie MMBB-P0-100-2305, zestawione z zachowanym poleceniem i przypisanymi zasadami CKE. Pierwsza redakcja do niezależnej recenzji językowej, literaturoznawczej i egzaminatorskiej.
Zobacz rozwiązanie krok po kroku
- Ustal główną informację akapitu 1
Pierwszy akapit ocenia rolę Bujnickiego: odnowił tradycję teatralną i pozwolił Białorusinom poczuć własną tożsamość. Odpowiada więc pytaniu а o rolę w rozwoju teatru, nie pytaniu o gospodarstwo.
- Połącz akapit 2 z początkiem kariery
Drugi akapit prowadzi od koncertów w rodzinnych Prazarokach do zaproszenia na wieczór w Wilnie i sukcesu grupy tanecznej. To bezpośrednio odpowiada pytaniu б o początek działalności scenicznej.
- Rozpoznaj przyczynę przerwania działalności
Czwarty akapit wymienia zakaz występów w 1912 roku, następnie wojnę przekreślającą plany. Dlatego pasuje pytanie г. Pytania в i д pozostają dystraktorami bez odpowiadających im wskazanych akapitów.
Nie dopasowuj pytań na podstawie pojedynczego wspólnego słowa; wybierz temat całego akapitu.
Punktowanie i źródło
1 pkt – dwie poprawne odpowiedzi.
0 pkt – odpowiedź niepoprawna lub niepełna albo brak odpowiedzi.
Rozwiązanie
1–а
2–б
4–г
Strona arkusza: 6
Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.