Przejdź do treści
Moja Matura
Lokalna wersja próbna · 512 arkuszy · 2015–2026

Maj 2026 · Formuła 2023

Język białoruski 2026 — poziom podstawowy

Pracuj we własnym tempie. Sprawdź oficjalne odpowiedzi i dostępne objaśnienia. Wyjaśnienia pozostające w opracowaniu są oznaczone przy zadaniach.

Zadania / części
14
Punkty na stronie
50
Poziom
Podstawowy

Zachowany status źródłowy: ten arkusz nie ma jeszcze zatwierdzenia redakcyjnego całego zestawu. Dostępne odpowiedzi i opracowania pozostają oznaczone przy zadaniach.

Pracuj z arkuszem

Zadania, odpowiedzi i opracowania

Zadanie 1

2 pkt

Разуменне публіцыстычнага тэксту

Лявон Маліноўскі, «Шануйце дыялекты свае»

Тэкст перанесены з аркуша CKE; захаваны фрагменты, патрэбныя для выканання заданняў 1–6.

Тэкст да заданняў 1–6

Людзі іншы раз любяць з настальгіяй паўспамінаць словы сваіх бацькоў і дзядоў. Маўляў, як шкада, што трэба было ад гэтых мілых дыялектных слоў адмовіцца… Тут яны часта дапускаюць страшэнную памылку. Перш-наперш не ўсё, што здаецца нам дыялектным, сапраўды можна аднесці да катэгорыі дыялекту. Перш чым называць нешта дыялектызмам, варта зірнуць у тлумачальны слоўнік ды праверыць у пісьменнікаў, ці часта ўжываецца гэтае слова. Часцей за ўсё нашыя незвычайныя слоўцы аказваюцца вельмі нават такімі звычайнымі ў беларускай літаратуры, а сведчыць гэта толькі пра тое, што нашы бацькі ведалі беларускую мову значна лепш за нас – так як ведалі яе нашы пісьменнікі. […]

Мы часта не ведаем і не ўяўляем сабе абсягаў літаратурнай мовы. Мы мяркуем аб ёй па газетах, а гэтае меркаванне можа нас завесці не ў той бок. Перш-наперш лексічнае, фразеалагічнае багацце жывой мовы нічым нельга замяніць. У мове газет няма яму адпаведнікаў. […]

А фанетычнае багацце? Яго таксама варта берагчы і рупліва ахоўваць – нават найдрабнейшую яго драбніцу. Прафесар Фёдар Янкоўскі наракаў на настаўнікаў, што перавучваюць дзяцей вымаўляць «дайце» замест «дайця». Навуковец лічыць, што ні ў якім выпадку нельга так рабіць. Дый такая варыянтнасць знаходзіцца ў межах арфаэпічных нормаў беларускай мовы, якія акрэслены вельмі далікатна.

Заслужаныя знаўцы нашай мовы згодна кажуць нам, што нормы павінны адпавядаць рэчаіснасці, рэальнаму маўленню натуральных носьбітаў нашай мовы. Нашто ж мы сабе іх звужаем? Адны словы несправядліва пазначаем як дыялектныя, гукі запісваем у ненарматыўныя, калі гэтага ад нас ніхто не патрабуе…

Нормы – калі яны зацесныя, штучна і немаведама чаму звужаныя – забіваюць жывое багацце жыцця і прыроды, робяць з векавога бору «гай тэлеграфных слупоў». Так назваў гэта Максім Лужанін у адкрытым лісце да Кандрата Крапівы, што так і не быў тады апублікаваны:

«Мова, Кандрат Кандратавіч, – гоман векавога бору, злітны і адзіны, аднак кожнае слова, як і кожнае дрэва, мае свой голас і пошум, колер і смак, свой выгляд і лад. Тут заўсёды цёпла і ўцешна, ёсць на што глянуць, што паслухаць, сюды заўсёды горнецца сэрца. А вось у гай тэлеграфных слупоў – усе абструганыя, усе чыста роўныя, усе на адзін капыл, – у такі гай, выстраены ў некаторых слоўніках, не цягне: з іх не пачуеш мовы жывой, трапяткой, гістарычна асэнсаванай».

Як эколагі ўвесь час адкрываюць новыя віды ў пракаветных пушчах – так і мовазнаўцы нават не могуць сабе ўявіць, якое новае адкрыццё і сенсацыю яны знойдуць некалі ў мове, калі захаваная будзе яе натуральная экасістэма. Дбайма пра экалогію нашага моўнага гаю і не звужайма сабе нормаў. Асабліва, калі нас ніхто аб гэтым не просіць.

Сцверджанні да ацэнкі
СцверджаннеАдказ
Мова газет павінна служыць узорам для іншых носьбітаў мовы.ТАК / НЕ
Мова пісьменнікаў служыць аўтарытэтнай крыніцай моўнага багацця.ТАК / НЕ
Мова носьбітаў дыялектаў можа ўзбагаціць літаратурную мову.ТАК / НЕ

Ацані правільнасць сцверджанняў на падставе тэксту Лявона Маліноўскага. Для кожнага пазнач ТАК або НЕ.

Sprawdź odpowiedź

НЕ, ТАК, ТАК.

Парадак адказаў адпавядае тром сцверджанням у табліцы.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Разуменне публіцыстычнага тэксту” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    НЕ, ТАК, ТАК. Парадак адказаў адпавядае тром сцверджанням у табліцы.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Strona arkusza: 5 · Strona zasad oceniania: 2

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 2

2 pkt

Сродкі экспрэсіўнасці

Прыклады з тэксту
№Прыклад
1«Гай тэлеграфных слупоў».
2«Нашто ж мы сабе іх звужаем?»
3«Дбайма пра экалогію нашага моўнага гаю і не звужайма сабе нормаў».

Да прыкладаў 1–3 выберы адпаведныя сродкі экспрэсіўнасці А–Г.

  • А.рытарычнае пытанне
  • Б.заклікі да дзеяння
  • В.іронія
  • Г.метафара
Sprawdź odpowiedź

1. Г; 2. А; 3. Б.

«Гай тэлеграфных слупоў» — метафара, другое выказванне — рытарычнае пытанне, трэцяе — заклік да дзеяння.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Сродкі экспрэсіўнасці” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    1. Г; 2. А; 3. Б. «Гай тэлеграфных слупоў» — метафара, другое выказванне — рытарычнае пытанне, трэцяе — заклік да дзеяння.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Strona arkusza: 5 · Strona zasad oceniania: 2

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 3

1 pkt

Шматзначнасць слова

З якім слоўнікавым значэннем суадносіцца слова «сэрца» ў перадапошнім абзацы тэксту?

  • А.цэнтральны орган крывяноснай сістэмы
  • Б.пераноснае значэнне: сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў
  • В.пераноснае значэнне: важнейшае месца чаго-небудзь, цэнтр
  • Г.унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны
Sprawdź odpowiedź

Б. Сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў і настрояў.

У цытаваным фрагменце сэрца «горнецца» да жывой мовы, таму слова ўжыта пераносна.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Шматзначнасць слова” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Б. Сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў і настрояў. У цытаваным фрагменце сэрца «горнецца» да жывой мовы, таму слова ўжыта пераносна.

  4. Skontroluj punktowanie

    1 бал за правільны адказ; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

1 бал за правільны адказ; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 5 · Strona zasad oceniania: 3

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 4

1 pkt

Функцыя аргументаў

Растлумач, якую функцыю ў тэксце Лявона Маліноўскага выконваюць спасылкі на экспертаў у галіне мовазнаўства.

Sprawdź odpowiedź

Спасылаючыся на экспертаў у галіне мовазнаўства, аўтар падмацоўвае сваю тэзу пра лексічную і фанетычную разнастайнасць.

CKE прыводзіць гэта як прыклад; залічваецца іншая раўназначная, правільна сфармуляваная функцыя.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Функцыя аргументаў” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Спасылаючыся на экспертаў у галіне мовазнаўства, аўтар падмацоўвае сваю тэзу пра лексічную і фанетычную разнастайнасць. CKE прыводзіць гэта як прыклад; залічваецца іншая раўназначная, правільна сфармуляваная функцыя.

  4. Skontroluj punktowanie

    1 бал за правільнае сфармуляванне; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

1 бал за правільнае сфармуляванне; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 6 · Strona zasad oceniania: 3

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 5

2 pkt

Сінонімы

Падбяры сінонімы да слоў: «выкарыстоўваць», «увесь час», «клапаціцца».

Sprawdź odpowiedź

ужываць; заўсёды; дбаць.

Гэта прыклад адказу CKE; дапускаюцца іншыя правільныя сінонімы.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Сінонімы” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    ужываць; заўсёды; дбаць. Гэта прыклад адказу CKE; дапускаюцца іншыя правільныя сінонімы.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Strona arkusza: 6 · Strona zasad oceniania: 3

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 6

2 pkt

Функцыянальны стыль

У якім стылі напісаны тэкст? Падай стыль і адну яго рысу, прысутную ў тэксце.

Sprawdź odpowiedź

Публіцыстычны стыль; тэкст мае на мэце пераканаць чытача змяніць свой погляд на дыялекты.

За рысу можна падаць іншы правільны элемент публіцыстычнага стылю, бачны ў тэксце.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Функцыянальны стыль” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Публіцыстычны стыль; тэкст мае на мэце пераканаць чытача змяніць свой погляд на дыялекты. За рысу можна падаць іншы правільны элемент публіцыстычнага стылю, бачны ў тэксце.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за правільны стыль і адну рысу; 1 бал толькі за стыль; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за правільны стыль і адну рысу; 1 бал толькі за стыль; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 6 · Strona zasad oceniania: 4

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 7

1 pkt

Каштоўнасці Адраджэння

Францыск Скарына, «Прадмова да ўсёй Бібліі» — фрагмент

Фрагмент пададзены ў аркушы CKE ў перакладзе са старабеларускай І. Саверчанкі.

Фрагмент

Біблія – грэчаскае слова, па-руску гэта азначае – кнігі. Так святы апостал Мацвей пачынае Хрыстова дабравесце: «Біблос генезеос Ісусу Хрысту», па-руску гэта значыць «Кніга народзін Ісуса Хрыста». Так з-за іх асаблівай значнасці можаце называць усе кнігі Старога і Новага Запавету, бо поўная Біблія ўсё гэта змяшчае… Біблія дзецям і людзям простым – кніга для навучання, настаўнікам і людзям мудрым – для захаплення. […] Жадаеш ведаць Граматыку, ці, па-нашаму кажучы, грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць, – звяртайся да Бібліі. Чытай у ёй кнігу «Псалтыр». Наважышся асвоіць Логіку, што вучыць пры дапамозе аргументаў адрозніваць праўду ад хлусні, – чытай «Кнігу святога Іова» […]. У Бібліі – сутнасць сямі навук вызваленых!

Пра якую каштоўнасць Адраджэння гаворыцца ў «Прадмове да ўсёй Бібліі»?

  • А.адукацыя
  • Б.гармонія
  • В.культура
  • Г.гуманізм
Sprawdź odpowiedź

А. адукацыя.

Фрагмент паказвае Біблію як крыніцу навучання граматыцы, логіцы і вызваленым навукам.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Каштоўнасці Адраджэння” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    А. адукацыя. Фрагмент паказвае Біблію як крыніцу навучання граматыцы, логіцы і вызваленым навукам.

  4. Skontroluj punktowanie

    1 бал за правільны адказ; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

1 бал за правільны адказ; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 7 · Strona zasad oceniania: 5

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 8.1

1 pkt

Нацыянальны маніфест

Францішак Багушэвіч, «Прадмова да „Дудкі беларускай”» — фрагмент

Фрагмент перанесены з аркуша CKE для заданняў 8.1–8.2.

Фрагмент

А можа, і спраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць не можна? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек, не раўнуючы, як і паны вялікія ахотней гавораць па-французску, як па-свойму. Нас жа не жменька, а з шэсць мільёнаў – больш і шмат больш, не раўнуючы, як жыдоў, напрыклад, або татар, ці армян, а пакажы ж, ваша, хоць адну ксёнжачку ці аб гаспадарцы, ці так аб жыцці нашым, каб па-нашаму?

Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а навет і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякія-такія вершыкі: хто іх спадабае, таму дзякуй! — Мацей Бурачок.

Чаму гэтую прадмову можна назваць беларускім маніфестам?

Sprawdź odpowiedź

Прадмову Мацея Бурачка можна так назваць, таму што ў ёй закладаецца асноўны філасофскі падмурак беларускай нацыі з беларускай мовай у аснове.

CKE прыводзіць гэта як прыклад; залічваецца іншае правільнае тлумачэнне значэння прадмовы.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Нацыянальны маніфест” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Прадмову Мацея Бурачка можна так назваць, таму што ў ёй закладаецца асноўны філасофскі падмурак беларускай нацыі з беларускай мовай у аснове. CKE прыводзіць гэта як прыклад; залічваецца іншае правільнае тлумачэнне значэння прадмовы.

  4. Skontroluj punktowanie

    1 бал за правільнае тлумачэнне; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

1 бал за правільнае тлумачэнне; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 8 · Strona zasad oceniania: 5

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 8.2

1 pkt

Адрасат тэксту

Хто з’яўляецца адрасатам «Прадмовы да „Дудкі беларускай”» Францішка Багушэвіча?

  • А.ворагі беларушчыны
  • Б.беларускі народ
  • В.чалавецтва
  • Г.беларуская шляхта
Sprawdź odpowiedź

Б. беларускі народ.

Непасрэдны зварот «братцы» і абарона роднай мовы вызначаюць адрасата.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Адрасат тэксту” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Б. беларускі народ. Непасрэдны зварот «братцы» і абарона роднай мовы вызначаюць адрасата.

  4. Skontroluj punktowanie

    1 бал за правільны адказ; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

1 бал за правільны адказ; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 8 · Strona zasad oceniania: 6

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 9

2 pkt

Літаратурныя матывы

Творы да супастаўлення
№Аўтар і загаловак
1Кастусь Каліноўскі, «Пісьмы з-пад шыбеніцы»
2Максім Багдановіч, «Апокрыф»
3Святлана Алексіевіч, «Чарнобыльская малітва»

Да кожнага твора 1–3 падбяры літаратурны матыў А–Г.

  • А.мастацтва
  • Б.свабода
  • В.катастрофа
  • Г.вайна
Sprawdź odpowiedź

1. Б; 2. А; 3. В.

Адпаведна: свабода, мастацтва, катастрофа.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Літаратурныя матывы” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    1. Б; 2. А; 3. В. Адпаведна: свабода, мастацтва, катастрофа.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за тры правільныя адказы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Strona arkusza: 8 · Strona zasad oceniania: 6

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 10

2 pkt

Жанр драматычнага твора

Аляксей Дудараў, «Вечар» — фрагмент

Фрагмент перанесены з аркуша CKE.

Дыялог Мульціка і Гастрыта

Мульцік. Га? / Гастрыт. Калі паміраць думаеш? / Мульцік (без паўзы). У сераду… / Гастрыт (збянтэжыўся). У гэту, ці што? / Мульцік. У якую, ліха яе ведае, а што ў сераду – гэта як піць даць. Самы зручны дзень. Памру, значыць, зранку… Не, не! Пасля абеду. Памыюць вадой вось з гэтага калодзежа… […]

Гастрыт. Брэшаш! / Мульцік. А ты не гаўкай тады! Прыпёрся, ёлкі-маталкі, да старога чалавека і пра смерць бае. Знайшоў пра што… А я, можа, на ўсю сотню замахнуўся як даўгажыцель гор… / Гастрыт. Нашто табе столькі свет капціць? / Мульцік. Унукаў дачакацца трэба… Каб ведаць, што маё насенне корані пусціла ў гэтым свеце.

Гастрыт (усміхнуўся). Дык а яны, можа, ужо ёсць, а ты і не ведаеш. Унукі… Корані… Піша каму-небудзь твой Грышка? / Мульцік (ніякавата). Піша… Мне піша… Во нядаўна… / Гастрыт. Брэшаш… Мае не пішуць, і твой павінен не пісаць… / Мульцік. Піша! / Гастрыт (спакойна). Брэшаш… […]

Выберы жанр твора і назаві адну яго рысу.

  • А.камедыя
  • Б.драма
  • В.трагедыя
  • Г.вадэвіль
Sprawdź odpowiedź

Б. драма. Твор прысвечаны складанасцям чалавечага жыцця і пабудаваны ў форме дыялогаў.

Рыса ў адказе — прыклад CKE; дапускаецца іншая правільная рыса драмы.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Жанр драматычнага твора” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Б. драма. Твор прысвечаны складанасцям чалавечага жыцця і пабудаваны ў форме дыялогаў. Рыса ў адказе — прыклад CKE; дапускаецца іншая правільная рыса драмы.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за правільны жанр разам з абгрунтаваннем; 1 бал толькі за жанр; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за правільны жанр разам з абгрунтаваннем; 1 бал толькі за жанр; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 9 · Strona zasad oceniania: 6

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 11

1 pkt

Літаратурны кантэкст

Прывядзі яшчэ адзін твор беларускай літаратуры, які ўзнімае праблему адносін дзяцей да іх старых бацькоў. Падай загаловак і аўтара.

Sprawdź odpowiedź

Змітрок Бядуля, «На каляды к сыну».

Гэта прыклад CKE; залічваецца іншы правільна падабраны твор беларускай літаратуры.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Літаратурны кантэкст” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Змітрок Бядуля, «На каляды к сыну». Гэта прыклад CKE; залічваецца іншы правільна падабраны твор беларускай літаратуры.

  4. Skontroluj punktowanie

    1 бал за правільны твор і аўтара; інакш 0 балаў.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

1 бал за правільны твор і аўтара; інакш 0 балаў.

Strona arkusza: 9 · Strona zasad oceniania: 7

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 12

2 pkt

Тропы ў паэтычным тэксце

Яўгенія Янішчыц, «Ты пакліч мяне. Пазаві…»

Верш пададзены ў аркушы CKE да задання 12.

Верш

Ты пакліч мяне. Пазаві. / Там заблудзімся ў хмельных травах. / Пачынаецца ўсё з любві, / Нават самая простая ява. / І тады душой не крыві / На дарозе жыцця шырокай. / Пачынаецца ўсё з любві – / Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі, / І змяняюцца краявіды, / Пачынаецца ўсё з любві – / Нават ненавісць і агіда… / Ты пакліч мяне. Пазаві. / Сто дарог за маімі плячыма. / Пачынаецца ўсё з любві. / А інакш і жыць немагчыма.

Фрагменты да распазнання
№ФрагментТроп
1На дарозе жыцця шырокай.?
2Там заблудзімся ў хмельных травах.?
3Сто дарог за маімі плячыма.?

Да трох фрагментаў з верша дапішы назвы тропаў.

Sprawdź odpowiedź

1. метафара; 2. эпітэт; 3. гіпербала.

Парадак адказаў адпавядае фрагментам у табліцы.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Тропы ў паэтычным тэксце” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    1. метафара; 2. эпітэт; 3. гіпербала. Парадак адказаў адпавядае фрагментам у табліцы.

  4. Skontroluj punktowanie

    2 балы за тры правільныя тропы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

2 балы за тры правільныя тропы; 1 бал за два; 0 балаў у астатніх выпадках.

Strona arkusza: 10 · Strona zasad oceniania: 7

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Zadanie 13

30 pkt

Сачыненне аргументацыйнага характару

Тэмы сачынення

Абедзве тэмы і верш з першай тэмы перанесены з аркуша CKE.

Тэма 1 — правы маладосці

Якія правы мае маладосць? Паразважай над пытаннем на падставе верша Наталлі Арсенневай «Мы – моладзь» і выбранага твора беларускай літаратуры.

Наталля Арсеннева, «Мы – моладзь»: Мы – праўда, / мы – сіла, / мы – радасць, / мы – рух! / Выцягваем крылы / мы ў сонца, у зару! / Мы імкнём на ўзвышшы, / нам – межаў няма, / здаецца нам прышласць / праменнай, як май! / Мы – шчырасць! / Сваволя! / Мы – песня! / Мы – смех! / Вітае нас доля / мільёнам уцех. / Бядзе, ураганам / смяёмся мы ў твар, / вясёла, шматзначна / нам зоры гараць! / Ніхто нас не спыніць / у лёце да зор! / Мы – імпат няспынны, / мы – моц! / Мы – віхор! / Мы выйшлі з народа, / з крывіцкай сям’і, / і ў кожнай пагодзе / з ім побач стаім. / Мы з краем каханым / расцём угару. / Мы – свежасць! / Мы – ранне! / Мы – радасць! / Мы – рух!

Тэма 2 — сям’я

Роля сям’і ў жыцці чалавека. Паразважай над тэмай, спасылаючыся на адзін твор са спісу літаратуры і іншы выбраны твор беларускай літаратуры.

У працы трэба паразважаць над праблемай, выкласці і абгрунтаваць сваю думку, спаслацца на твор, названы ў тэме, і на іншы твор беларускай літаратуры.

Максімальная колькасць балаў паводле CKE
КрытэрыйМаксімальна
Выкананне фармальных умоў задання1 бал
Літаратурныя і культурныя кампетэнцыі12 балаў
Структура, звязнасць і стыль7 балаў
Мова, арфаграфія і пунктуацыя10 балаў

Выберы адну з дзвюх тэм і напішы па-беларуску сачыненне аб’ёмам не менш за 250 слоў.

Паказаць крытэрыі адказу

Адзінага ўзорнага адказу няма. Ацэньваецца самастойнае аргументацыйнае сачыненне, якое выконвае ўмовы выбранай тэмы і крытэрыі CKE.

У тэме 1 трэба выкарыстаць верш Наталлі Арсенневай і яшчэ адзін твор беларускай літаратуры; у тэме 2 — адзін твор са спісу літаратуры і яшчэ адзін выбраны беларускі твор. Просты план або пункты не з’яўляюцца паўнавартасным сачыненнем.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozpoznaj typ zadania

    Obszar „Сачыненне аргументацыйнага характару” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.

  2. Zastosuj strategię

    Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.

  3. Sprawdź model odpowiedzi

    Адзінага ўзорнага адказу няма. Ацэньваецца самастойнае аргументацыйнае сачыненне, якое выконвае ўмовы выбранай тэмы і крытэрыі CKE. У тэме 1 трэба выкарыстаць верш Наталлі Арсенневай і яшчэ адзін твор беларускай літаратуры; у тэме 2 — адзін твор са спісу літаратуры і яшчэ адзін выбраны беларускі твор. Просты план або пункты не з’яўляюцца паўнавартасным сачыненнем.

  4. Skontroluj punktowanie

    Максімум 30 балаў: 1 за фармальныя ўмовы, 12 за літаратурныя і культурныя кампетэнцыі, 7 за кампазіцыю і 10 за мову. Калі праца мае менш за 250 слоў, яна ацэньваецца толькі ў першых двух крытэрыях. 0 балаў за фармальныя ўмовы абнуляе астатнія крытэрыі.

Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.

Punktowanie i źródło

Максімум 30 балаў: 1 за фармальныя ўмовы, 12 за літаратурныя і культурныя кампетэнцыі, 7 за кампазіцыю і 10 за мову. Калі праца мае менш за 250 слоў, яна ацэньваецца толькі ў першых двух крытэрыях. 0 балаў за фармальныя ўмовы абнуляе астатнія крытэрыі.

Strona arkusza: 11 · Strona zasad oceniania: 8

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Oficjalne dokumenty

Materiały CKE

Dokumenty otwierają się na żądanie.

MMBB-P0-100-A-2605