Przejdź do treści
Moja Matura
Lokalna wersja próbna · 512 arkuszy · 2015–2026

Maj 2024 · Formuła 2023

Język białoruski 2024 — poziom rozszerzony

Pracuj we własnym tempie. Sprawdź oficjalne odpowiedzi i dostępne objaśnienia. Wyjaśnienia pozostające w opracowaniu są oznaczone przy zadaniach.

Zadania / części
1
Punkty na stronie
35
Poziom
Rozszerzony

Zachowany status źródłowy: ten arkusz nie ma jeszcze zatwierdzenia redakcyjnego całego zestawu. Dostępne odpowiedzi i opracowania pozostają oznaczone przy zadaniach.

Pracuj z arkuszem

Zadania, odpowiedzi i opracowania

Zadanie 1

35 pkt

Język białoruski — interpretacja porównawcza lub rozprawka

Выберы адну з прыведзеных ніжэй тэм і напішы сачыненне.
• Твая праца павінна складацца не менш чым з 350 слоў.
• Нумар выбранай тэмы ўпішы ў рамку.
• Запішы сачыненне ў адпаведным месцы. Не пішы на палях.
• Сачыненне напішы па-беларуску.

Тэма 1. (0–35)
Паразважай пра матыў memento mori1 ў літаратуры на падставе параўнаўчай
інтэрпрэтацыі вершаў Аркадзя Куляшова і Рыгора Барадуліна.

Аркадзь Куляшоў
Мы славу параўноўваем з віном…

Мы славу параўноўваем з віном,
А забыццё глухое – з палыном.

Пакуль не лёг твой цень, твой дзень кароткі
З табою ў ложак вечнасці – труну,
П'ючы шумлівай славы хмель салодкі,
Не забывай пра горыч палыну.

А. Куляшоў, Мы славу параўноўваем з віном, knihi.com
Рыгор Барадулін
Затрымліваюцца даўжэй руіны…

Затрымліваюцца даўжэй руіны
У напамін,
Што ўсё на свеце – прах.
Змяняюцца плямёны і краіны,
А непахісна вечны
Толькі страх.

Страх за жыццё сваё
І за чужое,
За промень радасці
І ноч жуды.
Люцейшы ці ў магуты2,
Ці ў ізгоя
Страх
За свае магчымыя гады.

Маглі б, напэўна, адказаць руіны,
Але не хочуць выдаваць сакрэт,
Каб не скрануць ніводнае цагліны
З падмурка,
На якім трывацьме свет…
Р. Барадулін, Затрымліваюцца даўжэй руіны, knihi.com

1 Memento mori – памятай пра смерць (лац.).
2 Магутны, надзелены вялікай уладай чалавек.

Тэма 2. (0–35)
У чым заключаецца сіла іншасказальнага пісьма ў мастацтве? Паразважай над
пытаннем, абапіраючыся на прыведзены артыкул Ірыны Багдановіч і два
выбраныя творы беларускай літаратуры.

Ірына Багдановіч
„Дар музыкі – то твой дар, Божа”

Асобе і творчасці Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) прысвечана немалая
колькасць даследчыцкіх прац, але яго постаць застаецца яшчэ шмат у чым
не разгаданай сённяшнім літаратуразнаўствам. […]
Вопыт ранейшых ацэнак
Неацэнным для нашага часу застаецца таксама і вопыт папярэднікаў, якія
ўспрымалі Багушэвіча як песняра-наватара, прарока адраджэння, што адчыніў дзверы
беларускай літаратуры ў ХХ стагоддзе. А найгалоўнейшай была беларускасць! Абодва
зборнікі Багушэвіча: і „Дудка беларуская” (1891), і „Смык беларускі” (1894), – змяшчалі
выключна вершы на беларускай мове, што было сапраўды ўпершыню за ўсю гісторыю
літаратуры Беларусі ў ХІХ стагоддзі! […]
З мастацкага боку Багушэвіч быў майстрам метафарычнага і алегарычнага пісьма
(іншасказання), якое прадугледжвала наяўнасць паралельных сэнсаў, схаваных
за першапачатковым сэнсам, на першы погляд, рэальных, банальных гісторый,
расказаных ім, што дазволіла яму празрыста выказаць глыбінныя думкі аб гістарычным
лёсе беларускага народа і перспектывах яго далейшага існавання ў этнакультурнай
еўрапейскай прасторы.
У пошуку „жывой вады”
Першы зборнік Мацея Бурачка „Дудка беларуская”, як вядома, пачынаўся
праграмным вершам „Мая дудка”, лірычны герой якога марыць „скруціць дудку”, што
будзе іграць „над народу доляй”. Аднак апяванне народнай долі мае ў вершы
не класава-антаганістычны і нават не сацыяльна-палітычны характар, а філасофска-
гістарычны. Расшыфруем: абяздоленасць народа звязана тут не з галечай як такой
(бо гэта вынік), не з так званым „панскім прыгнётам”, а з адсутнасцю Богам дадзенага
права на выбар, гэта значыць – з адсутнасцю волі, якая прадугледжвае і ўсе астатнія
каштоўнасці (выхад з беднасці, культурны росквіт і іншыя грамадскія даброты). Дзеля
таго, каб падкрэсліць галоўную ідэю волі, вольнасці, Багушэвіч скарыстоўвае метафару
„жывой вады”: „Вадзіцы хоць каплю, ды такой вадзіцы, ды з такой крыніцы, што як хто
нап’ецца, дык вольным стаецца”. Вада, якая натоліць сасмяглых і ажывіць нявольнікаў,
[…] у сімволіка-алегарычным плане адсылае да біблейскага вобраза святой вады –
вады хрышчэння, што нясе духоўнае абнаўленне чалавеку, абвяшчае высокае
прызначэнне яго жыцця на зямлі. […] Вобраз чароўнай дудкі ў творы таксама „працуе”
на ідэю вольнасці, бо дудка плача „над народу сконам” (а не проста прыгнётам,
галечай), – і гэта ўжо гістарычны аспект народнай драмы, які выходзіць за межы
сацыяльна-бытавога канфлікту. Скон народа і „жывая вада” як метафара адраджэння,
такім чынам, складаюць два вызначальныя матывы верша, якія перапляліся
ў сімвалічным вобразе Бурачковай „дудкі”. […]
Музычным вобразам „смыка” адкрываецца і другі зборнік вершаў Багушэвіча,
названы гэтак жа метафарычна „Смык беларускі”. […] Смыкам дакранаецца
Багушэвічаў „музыка” да дрэваў у лесе (дуба, хвойкі, бярозы) і чуе водгукам ад іх енк

і стогн, якімі выражае пакуту народная душа. Невыпадкова ў дадзеным вершы
народная душа асацыюецца з дрэвамі, бо дрэва ў евангельскай сімволіцы азначае
крыж, знак пакуты і распяцця Хрыста. […]
Такім чынам, паэт – валадар дудкі і смыка, пан „жалезнай струны”. Ён абуджае
народ, пераменьвае сэрцы людзей і кліча іх да адраджэння. Багушэвіч лічыць паэта
прарокам – выканаўцам Божай волі на зямлі. І гэта, відавочна, рамантычная канцэпцыя
паэта і паэзіі, якая дзіўным чынам заяўляе пра сябе і разбурае натуралістычна-
рэалістычнае аблічча яго паэзіі, стэрэатып якога замацаваўся ў беларускім
літаратуразнаўстве.

І. Багдановіч, “Дар музыкі – то твой дар, Божа” [у:] “Роднае слова” 2010 № 3, с 3–7.

Выберы адну з дзвюх тэм і напішы сачыненне па-беларуску, не менш чым 350 слоў. Поўныя матэрыялы і ўмовы прыведзены ніжэй.

Sprawdź odpowiedź

Przykładowe wypracowanie — temat 1 (model do nauki, nie do przepisania na egzaminie):

Матыў memento mori нагадвае чалавеку пра непазбежнасць смерці і прымушае ацэньваць жыццё з улікам яго канечнасці. Аднак такое напамінанне не заўсёды азначае адмову ад радасці або дзеяння. У вершах Аркадзя Куляшова «Мы славу параўноўваем з віном…» і Рыгора Барадуліна «Затрымліваюцца даўжэй руіны…» разважанне пра мінучасць звязана з чалавечымі каштоўнасцямі. На маю думку, абодва аўтары перасцерагаюць ад самаўпэўненасці, але па-рознаму выяўляюць прычыну чалавечай уразлівасці: праз забыццё і праз страх.

У Куляшова асноўны кантраст узнікае паміж славай і забыццём. Слава параўноўваецца з віном, а забыццё з палыном. Гэтыя вобразы дзейнічаюць праз супрацьлеглыя смакавыя адчуванні: салодкі хмель прыемны, горыч непажаданая. Параўнанне дапамагае зразумець, чаму чалавек лёгка паддаецца захапленню ўласным поспехам. Аднак ап'яненне славай небяспечнае, калі яно прымушае забыць пра кароткасць жыцця. Паэт не сцвярджае, што прызнанне само па сабе дрэннае; ён патрабуе бачыць і другі бок чалавечага лёсу.

Смерць названа ў Куляшова праз метафару ложка вечнасці, але затым гэты ўзнёслы вобраз удакладняецца словам «труну». Такое суседства вяртае абстрактнае разважанне да канкрэтнай рэчаіснасці. Зварот да «цябе» і заклік не забываць пра горыч робяць верш асабістым папярэджаннем чытачу. Разам з тым пачатковае «мы» паказвае, што гаворка ідзе пра агульны чалавечы досвед, а не толькі пра лёс аднаго славутага чалавека.

Барадулін таксама выходзіць за межы прыватнага жыцця, але робіць гэта праз вобраз руін. Яны застаюцца даўжэй за людзей і нагадваюць, што нават краіны і плямёны змяняюцца. Калі ў Куляшова вечнасць суадносіцца з асабістай труной, то тут маштаб разважання становіцца гістарычным. Тое, што здавалася трывалым і магутным, таксама можа ператварыцца ў рэшткі мінулага. Таму руіны спрэчваюцца з чалавечай упэўненасцю ў непахіснасці створанага свету.

Асаблівую ролю ў Барадуліна адыгрывае паўтор слова «страх». Ён ахоплівае клопат і пра сваё жыццё, і пра чужое, пра радасць і магчымыя гады. Згадка магутнага чалавека і ізгоя дазваляе ўбачыць, што розніца грамадскага становішча не адмяняе агульнай залежнасці ад часу і смерці. Пры гэтым страх не зводзіцца толькі да баязлівасці: у ім можна заўважыць усведамленне каштоўнасці жыцця іншага чалавека. Таму эмацыйны свет гэтага верша больш трывожны і шматзначны, чым простае сцвярджэнне, што ўсё бессэнсоўна.

Фінал з руінамі, якія маглі б адказаць, але не раскрываюць сакрэту, захоўвае загадкавасць. Персаніфікацыя не дае гатовай формулы, а прымушае чытача працягнуць роздум пра падмурак свету. Наадварот, Куляшоў завяршае верш ясным маральным напамінам. Так адрозніваюцца спосабы ўздзеяння: прамы зварот у аднаго паэта і адкрытае пытанне, увасобленае ў маўчанні рэшткаў мінулага, у другога.

Такім чынам, абодва творы раскрываюць memento mori праз кантрасты і сімвалічныя вобразы. Куляшоў раіць не губляць цвярозага погляду падчас поспеху, а Барадулін паказвае ўсеагульную трывогу перад знікненнем. Іх параўнанне пераконвае: памяць пра смерць можа не знішчаць сэнс жыцця, а рабіць чалавека больш уважлівым да часу, іншых людзей і ўласнай адказнасці.

Temat 1 wymaga porównania wskazanych wierszy Kulaszowa i Baradulina wokół memento mori. Temat 2 wymaga artykułu Bahdanowicz i dwóch wybranych utworów białoruskich. Nie łączymy obu zestawów wymagań w jedno wypracowanie. Model wybiera temat 1.

Zobacz rozwiązanie krok po kroku
  1. Rozdziel dwa alternatywne zadania

    Temat 1 wymaga porównania wskazanych wierszy Kulaszowa i Baradulina wokół memento mori. Temat 2 wymaga artykułu Bahdanowicz i dwóch wybranych utworów białoruskich. Nie łączymy obu zestawów wymagań w jedno wypracowanie. Model wybiera temat 1.

  2. Sformułuj wspólną oś porównania

    Oba wiersze ukazują kruchość ludzkiego istnienia, lecz eksponują inne aspekty: sławę i zapomnienie oraz ruiny i strach. Teza modelu wiąże pamięć o śmierci z krytyką samowystarczalności, nie z automatycznym odrzuceniem sensu życia.

  3. Przeanalizuj obrazy pierwszego wiersza

    Wino i piołun kontrastują przyjemność sławy z goryczą zapomnienia. „Łoże wieczności” zostaje skonkretyzowane jako trumna; zwrot do „ty” nadaje refleksji charakter osobistego ostrzeżenia. Wnioski wynikają z obrazów i sposobu wypowiedzi, nie z dopisanej biografii autora.

  4. Zestaw je z drugim wierszem

    Ruiny poszerzają skalę z życia jednostki na zmienność narodów i krajów. Powtórzenia strachu oraz zestawienie człowieka potężnego z wykluczonym pokazują powszechność zagrożenia. Nie przypisujemy każdemu identycznego stopnia lęku ani nie zamykamy wieloznacznego finału jedną rzekomo obowiązkową wykładnią.

  5. Porównaj także sposób zakończenia

    U Kulaszowa jest bezpośrednie napomnienie, u Baradulina personifikowane ruiny nie ujawniają tajemnicy. Model zestawia te rozwiązania i ich oddziaływanie na czytelnika, zamiast układać dwa niezależne streszczenia.

  6. Skontroluj samodzielny model

    Praca ma co najmniej 350 białoruskich słów, porównawcze argumenty i wniosek wynikający z obu tekstów. Kryteria CKE: formalne 1, kompetencje literackie i kulturowe do 16, kompozycja do 7, język do 11. Model jest przykładem interpretacji i wymaga recenzji językowej, nie stanowi zatwierdzonego wzorca maksymalnych punktów.

Dwa odrębne streszczenia bez porównania, pominięcie jednego wiersza albo mniej niż 350 słów.

Punktowanie i źródło

Do 35 pkt: formalne 1, kompetencje literackie i kulturowe 16, kompozycja 7, język 11. Przy mniej niż 350 słowach oceniane są tylko dwa pierwsze obszary. Zero za warunki formalne oznacza zero we wszystkich pozostałych kryteriach.

Strona arkusza: 5

Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.

Oficjalne dokumenty

Materiały CKE

Dokumenty otwierają się na żądanie.

MMBB-R0-100-A-2405