Zadanie 1
35 pktСачыненне — параўнальная інтэрпрэтацыя або разважанне
Тэмы і зыходныя тэксты сачынення
Абедзве тэмы, два вершы і эсэ перанесены з аркуша CKE.
Тэма 1 — жыццё як дарога
Жыццё як дарога. Зрабі параўнальную інтэрпрэтацыю прыведзеных ніжэй вершаў Алеся Разанава і Уладзіміра Караткевіча.
Алесь Разанаў, «На гэтай зямлі»: Хто пытаецца ў мяне дарогу на ўсход, / хто – дарогу на захад… / Нібы раздарожжа, я паказваю ўсім, куды / ісці, а сам застаюся на месцы – / на гэтай зямлі, пад гэтым небам, / занадта лёгкі для глыбіні, / занадта цяжкі для вышыні, / занадта цэласны, каб падавацца / ў які-небудзь бок… / Вось мая левая рука, вось – правая… / Я кладу зерне ў дол – i яно вырастае / ў дрэва: / на адной галіне ў яго сонца, / на другой – месяц, / рознагалосыя птушкі з усіх канцоў свету / спяваюць на iм свае песні i ладзяць / гнёзды… / Тут мой захад, i тут – усход.
Уладзімір Караткевіч, «Дарогі ўсёй зямлі маёй…»: Дарогі ўсёй зямлі маёй / Гудуць у стомленых нагах. / Куды табе ісці за мной / У гэткі невыносны шлях? / Выццё здалёк. Бяжыць руя, / І вочы свецяцца ваўкоў, / Такіх жа валацуг, як я, / Маіх сяброў, маіх братоў. / І, можа, тыя, што ў мане / Жывуць свой век, п’юць добрых кроў, / Цкаванне ўладзяць на мяне / Калісьці – горш, чым на звяроў. / Ўзяць не магу цябе я ў бой, / Аддаць марозу і агню, / Аддзячыць ліхам за любоў, / Нянавісцю – за дабрыню. / Не плач над лёсамі звяроў / І вей не апускай разбег, / Як крумкачынае пяро / На белы-белы, чысты снег. / Дарогі ўсёй зямлі маёй / Гудуць у стомленых нагах. / Куды табе ісці за мной / У гэткі невыносны шлях.
Тэма 2 — місія паэта
Якую місію мае, калі ўвогуле мае, паэт? Паразважай над пытаннем. У сваёй аргументацыі выкарыстай прыведзенае эсэ Надзеі Артымовіч, а таксама два выбраныя творы беларускай літаратуры.
Надзея Артымовіч, «Паэзія – гэта вольнасць»: Паэзія – гэта падарожжа. У глыб сябе. Пяро паэта – скальпель, які спрабуе дакладна зняць першую скуру паэта. Але ніводзін скальпель не з’яўляецца дасканалай прыладай. Гладкая скура з цяжкасцю паддаецца зняццю. Даходзіць часам да цяжкіх калецтваў, парэзаў і ран, якія вельмі марудна гояцца. Ніякіх лекаў ты не можаш ужыць, таму што калецтвы павінны прывесці да самавыздараўлення. Але працэс самавыздараўлення часта ачышчае скуру паэта ад паэзіятворчых бактэрый.
Паэзія – гэта вольнасць. Паэзія нараджаецца ў самотнасці. Паэзія – гэта ўцёкі ад самотнасці і адначасна доўгае падарожжа да самотнасці. Кожная самотнасць вялікая.
Паэзія – музыка з дакладнай партытуры. Часта стаўлю сабе пытанне – ці не фальшую ўласную партытуру, што ўпісана ўва мне. Ці пераказваю хоць бы асноўныя ноты гэтай партытуры?
Сапраўдная паэзія – інтэлектуальная (і не толькі інтэлектуальная) правакацыя. Правакуе прыгожае. Чаму так мала людзей цягнецца да вершаў? Чалавек не любіць быць справакаваным. Сапраўдная паэзія (мастацтва) змушае чытача да адмаўлення ад беззаганнага самавобраза, заснаванага на гэтак званай жыццёвай філасофіі. Таму, напрыклад, творы Роберта Музіля ставяць чытача ў вельмі складаныя і нязручныя сітуацыі.
Сапраўдны паэт павінен быць вельмі моцна ўключаны ў чалавечую какафонію, але адначасна павінен стаяць па-за рэчаіснасцю.
Паэзія – гэта музыка, гэта прыгожае. Яна называе, замацоўвае свой час. А гэта і ёсць прыгожае. У творчасці паэта ёсць адзін важны верш. Усе астатнія вершы з’яўляюцца фонам, ценем, у якім паэт схаваны. Не заўсёды творца ўсведамляе значэнне тых схованак.
Сапраўдная паэзія – гармонія. Гармонія, дасканаласць. І таму так цяжка паддаецца аналізу і ці гэта магчымае? На якім слове пачынаецца верш, на якім слове верш скончыцца? Пра гэта ведае толькі паэт (аўтар). Але гэта не выключае іншых варыянтаў прачытання вершаў чытачамі. Аўтарскія лагічныя акцэнты ў вершы глыбока прыхаваны.
Напісанне аўтарам гэтак званай творчай біяграфіі дае няшмат або нічога не дае для высвятлення найважнейшых аспектаў яго творчасці. У гэтым пытанні нічога нельга растлумачыць, высветліць.
У сваёй паэзіі спрабую пераказаць ўласную іерархію вартасцяў, не заўсёды наўпрост. Імкнуся гэта зрабіць празрыстым, ясным, простым спосабам. Паэзія не толькі тое, што напісана. Жыццё таксама бывае паэзіяй…
Упішы нумар выбранай тэмы. Праца павінна быць самастойнай, звязнай і адпавядаць усім умовам абранай тэмы.
| Крытэрый | Максімальна |
|---|---|
| Выкананне фармальных умоў задання | 1 бал |
| Літаратурныя і культурныя кампетэнцыі | 16 балаў |
| Структура, звязнасць і стыль | 7 балаў |
| Мова, арфаграфія і пунктуацыя | 11 балаў |
Выберы адну з дзвюх тэм і напішы па-беларуску сачыненне аб’ёмам не менш за 350 слоў.
Паказаць крытэрыі адказу
Адзінага ўзорнага адказу няма. Ацэньваецца самастойнае сачыненне, якое выконвае ўсе ўмовы выбранай тэмы і крытэрыі CKE.
Тэма 1 патрабуе параўнальнай інтэрпрэтацыі абодвух вершаў. У тэме 2 трэба выкарыстаць эсэ Надзеі Артымовіч і два выбраныя творы беларускай літаратуры.
Zobacz rozwiązanie krok po kroku
- Rozpoznaj typ zadania
Obszar „Сачыненне — параўнальная інтэрпрэтацыя або разважанне” wskazuje, jakiej strategii użyć i które elementy polecenia trzeba zrealizować.
- Zastosuj strategię
Ustal typ informacji lub operacji językowej wymaganej w poleceniu, a następnie odrzuć odpowiedzi, które pasują tylko częściowo do kontekstu.
- Sprawdź model odpowiedzi
Адзінага ўзорнага адказу няма. Ацэньваецца самастойнае сачыненне, якое выконвае ўсе ўмовы выбранай тэмы і крытэрыі CKE. Тэма 1 патрабуе параўнальнай інтэрпрэтацыі абодвух вершаў. У тэме 2 трэба выкарыстаць эсэ Надзеі Артымовіч і два выбраныя творы беларускай літаратуры.
- Skontroluj punktowanie
Максімум 35 балаў: 1 за фармальныя ўмовы, 16 за літаратурныя і культурныя кампетэнцыі, 7 за кампазіцыю і 11 за мову. Калі праца мае менш за 350 слоў, ацэньваюцца толькі два першыя крытэрыі; у астатніх налічваецца 0 балаў.
Wybór odpowiedzi na podstawie pojedynczego podobnego słowa, bez sprawdzenia znaczenia całego fragmentu, formy gramatycznej i zgodności z poleceniem.
Punktowanie i źródło
Максімум 35 балаў: 1 за фармальныя ўмовы, 16 за літаратурныя і культурныя кампетэнцыі, 7 за кампазіцыю і 11 за мову. Калі праца мае менш за 350 слоў, ацэньваюцца толькі два першыя крытэрыі; у астатніх налічваецца 0 балаў.
Strona arkusza: 4 · Strona zasad oceniania: 2
Opracowanie wstępne — oczekuje na zatwierdzenie redakcyjne.